Цярэ́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Цярэшкавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі) сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыя Цярэшкавічы. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Новацярэшкавіцкага і Скіткоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 23 мая 1962 года Старыя Цярэшкавічы перайменаваны ў Цярэшкавічы. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цярэшкавіцкага сельсавета 13 населеных пунктаў. 29 чэрвеня 2012 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак ВасільеўкаРешение Гомельского районного Совета депутатов от 29 июня 2012 г. № 201 Об образовании поселка Васильевка Терешковичского сельсовета Гомельского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 2604 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,2 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 3,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2463 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе