Ян Сухадо́льскі () — ураднік Вялікага Княства Літоўскага. Скарбнік літоўскі, удзельнік Чатырохгадовага Сойма і паўстання 1794 года.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Антонія Сухадольскага і Тэрэзы з Быхаўцаў.

У 1790 годзе пры падтрымцы бацькі выбіраецца на другую кадэнцыю Чатырохгадовага Сойма ад Ваўкавыскага павета. У тым жа годзе становіцца скарбнікам літоўскім. Удзельнік паўстання 1794 года. У 1795 годзе ўваходзіў у склад Скарбовай Дэпутацыі Надзвычайнага Урада Вялікага Княства Літоўскага.

Сям’я Быў жанаты з Тэкляй з Даўнаровічаў. Меў сыноў: Януара, які стаў вядомым мастаком, Райнольда, які стаў паэтам, Валенція, Казіміра і Яцака. А таксама дачок — Марыю і Саламею.

Літаратура Andrzej Haratym. Suchodolski Antoni // Polski Słownik Biograficzny. Tom XLV/2 W-wa-Krakow 2008, с. 271

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Ян Катэгорыя:Скарбныя