Валянцін Васільевіч Валетаў (, в. Востраў, Ельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны. Доктар біялагічных навук (1993), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1998).
Біяграфія Скончыў скончыў сярэднюю школу № 1 г. ЕльскаРодам з вёскі Востраў рэктар Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Валянцін Валетаў, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Біялогія», 1976); Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (аспірантура).
Працаваў у Бярэзінскім біясферным запаведніку (1976—1993, навуковы супрацоўнік), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1993—1997, кафедра батанікі і фізіялогіі раслін, у 1996—1997 загадчык кафедры), Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (1997—2018, рэктар, з 2018 — тэхнолага-біялагічны факультэт, кафедра біялогіі і экалогіі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: раслінныя рэсурсы прыродных і асушаных балотных сістэм; экалогія балот; аптымізацыя адукацыйнай дзейнасці ў ВНУ.
Узнагароды Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2013), медалі — Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1998), Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь «За выдатныя заслугі» (2007), Францыска Скарыны (2008), Свяціцеля Кірылы Тураўскага (Беларуская праваслаўная царква, 2008), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011)Валетаў, Валянцін Васільевіч (доктар біялагічных навук; кандыдат сельскагаспадарчых навук; нар. 1951).
Зноскі
Катэгорыя:Рэктары Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна Катэгорыя:Выкладчыкі тэхнолага-біялагічнага факультэта МДПУ імя І. П. Шамякіна Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі