Канстыту́цыя 3 ма́я (), Устава аб кіраванні () — асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым соймам 3 мая 1791 года ў Варшаве, які змяняў форму праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі (т. зв. «змешанай манархіі» — monarchia mixta) на канстытуцыйную манархію. Канстытуцыя рэгулюе правы і абавязкі ўсіх саслоўяў дзяржавы і вызначае прынцыпы арганізацыі дзяржаўнай улады. Галоўная ўвага надаецца сферы палітычных адносін — вызначэнню падзела галін улады (заканадаўчай, выканаўчай і судовай), а самы вялікі і дэталёва прапісаны артыкул Канстытуцыі прысвечаны каралю (вялікаму князю) як кіраўніку выканаўчай улады. У Канстытуцыі дэталёва прапісана і вызначана важная роля караля (вялікага князя) у грамадстве і сістэме ўлады. Уводзілася спадчыннасць трона замест ранейшай выбарнасці манарха соймам. Канстытуцыяй назаўсёды скасоўваліся такія характэрныя да таго часу для Рэчы Паспалітай правы як права ліберум вета (liberum veto) у сойме і права шляхты на канфедэрацыю. Была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗШАПершай канстытуцыяй, якая падзяляла тры галіны ўлады, была па сутнасці некадыфікаваная брытанская канстытуцыя: рэжым канстытуцыйнай манархіі ў Англіі быў усталяваны ў 1689 г. прыняццем Біля аб правах.) кадыфікаваным асноўным законам, зафіксаваным пісьмова і падзяляўшым тры галіны ўлады (на сучасны ўзор)Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795… С. 121; Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — T. 6. — С. 112; Чудаков, М. Ф. Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791 года… С. 24.. Канстытуцыя адлюстроўвае адносіны раннекапіталістычнага (ці перадбуржуазнага) грамадства. 23 лістапада 1793 года дзеянне Канстытуцыі і створаных на яе аснове органаў улады было скасавана рашэннем Гарадзенскага сойма (1793). Канстытуцыя 3 мая стала легендарнай для сучаснікаў і нашчадкаў гісторыі і традыцый Рэчы Паспалітай, бо разглядалася як апошняя надзея выратаваць Рэч Паспалітую ад гібелі і сімвал справядлівасці, незалежнасці і кульмінацыі Асветніцтва ў айчынеDzieje Sejmu Polskiego… С. 93; Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej… С. 239; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji… С. 57.. 17 кастрычніка 2014 года Канстытуцыя 3 мая была занесена ў Польскі дзяржаўны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету». 15 красавіка 2015 года (паводле рашэння Еўрапейскай Камісіі) Канстытуцыя 3 мая была занесена ў Спіс Еўрапейскай спадчыны.

Абставіны прыняцця і легальнасць ухвалы Канстытуцыя ад 3 мая 1791 г. была прынята ў ходзе Чатырохгадовага (Вялікага) сойма 1788—1792 гг., які быў аб’яўлены канфедэрацыяй шляхты, што дазваляла прымаць рашэнні і законы большасцю галасоў. З 1790 г. першапачатковая колькасць паслоў на Чатырохгадовы сойм (172 шляхціцы) была павялічана да 346 паслоў, а сенатараў засталася той жа — 155Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — T. 6. — С. 108.. Аднак у поўным складзе членаў Чатырохгадовы сойм ніколі не працаваў: рашэнні прымаліся звычайна ў прысутнасці каля 200 асоб (паслоў і сенатараў), бо кворуму на сойме Рэчы Паспалітай не патрабаваласяНапрыклад, «Закон аб сойміках» ад 24 сакавіка 1791 г., які стане складовай часткай Канстытуцыі 3 мая 1791 г., быў ухвалены пры тайным галасаванні 101 станоўчым голасам супраць 64 негатыўных галасоў, а большасць паслоў не прысутнічала на сесіі. Гл.: Костомаров, Н. И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой… С. 243, 234, 235, 287..

Канстытуцыя была складзена прыхільнікамі рэформ («Патрыятычнай партыяй» на чале з каралём Станіславам Аўгустам, маршалкам сойма Станіславам Малахоўскім, Ігнацы Патоцкім, Гугам Калантаем і Адамам Казімірам Чартарыйскім) на польскай мове і захоўвалася ў тайне да зручнага моманту. Каб забяспечыць ухвале праекта большасць галасоў, маршалак Малахоўскі вырашыў паставіць праект на разгляд сойма ў першыя дні пачатку (з 2 мая 1791 г.) новай сесіі пасля парламенцкіх канікул, бо ў пачатку сесіі звычайна з’язджалася малая колькасць паслоў (і толькі з часам іх колькасць узрастала), а першы тыдзень новай сесіі сойма паводле рэгламенту пачынаўся разглядам малазначных пытанняўKowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji… С. 35.. Аб сваіх намерах лідары Патрыятычнай партыі загадзя таемна праінфармавалі лістамі сваіх паслоў-прыхільнікаў і сенатараў-прыхільнікаў, выклікаючы іх у Варшаву.

Ужо 30 красавіка прыхільныя Патрыятычнай партыі паслы і сенатары (каля 60 асоб) у Варшаве ў Радзівілаўскім палацы, дзе ваўкавыскі пасол і ваўкавыскі староста Павел Ян Грабоўскі ладзіў за свой кошт банкет (частаванне кавай), у закрытым рэжыме бурліва дыскутавалі аб праекце будучай Канстытуцыі, а 1 мая ў Радзівілаўскім палацы зноў адбыўся сход прыхільнікаў, дзе зачыталі праект Канстытуцыі (якая ў той дзень атрымала назву «Ustawa Rządowa») і зрабілі некалькі паправакMarkiewicz, M. Historia Polski 1492—1795… С. 693; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji… С. 36..

2 мая (панядзелак) у Каралеўскім палацы ў Варшаве яшчэ не была адкрыта новая сесія сойма, як прадугледжваў рэгламент, а адбыўся адкрыты сход у Радзівілаўскім палацы паслоў-прыхільнікаў Канстытуцыі на чале з Малахоўскім, якія запрасілі да ўдзелу і іншых паслоў (у тым ліку і непрыхільнікаў новай рэформы), дзе праект Канстытуцыі быў зноў зачытаны для навічкоў. Пратэсты тады былі абсмеяны, а пасля 83 асобы (паслы і сенатары) і маршалак Станіслаў Малахоўскі загадзя падпісалі Канстытуцыю ў доме МалахоўскагаRostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej… С. 231—232; Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji… С. 36.. Пачаткова планавалася ўнесці праект на разгляд сойма 5 мая, але гэтая інфармацыя дайшла і да непрыхільнікаў — расійскага пасла і «Гетманскай партыі» (граф Францішак Ксаверый Браніцкі, граф Севярын Жавускі, граф Шыман Касакоўскі і інш.), а гетман Браніцкі пачаў неадкладна рассылаць ганцоў за сваімі паплечнікамі-пасламі. У такой сітуацыі маршалак Малахоўскі пастанавіў адкрыць сесію сойма ў Варшаве 3 мая 1791 г. (а 11 гадзіне раніцы), каб пазбегнуць пагрозы ўжывання сілы з боку праціўнікаў рэформKowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji… С. 36..

Канстытуцыя была прынята на адкрытай сесіі сойма ў Каралеўскім палацы 3 мая 1791 г. прыхільнікамі «Патрыятычнай партыі» пры наяўных 182 асобах (сенатарах і паслах) пасля публічнай зачыткі і бурных дэбатаў на працягу 7 гадзінDzieje Sejmu Polskiego… С. 86; Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej… С. 235.. Кароль выступаў за ўхвалу Канстытуцыі тройчы. Менавіта станоўчая пазіцыя паслоў ад ВКЛ (перш за ўсё маршалка канфедэрацыі шляхты ВКЛ князя Казіміра Нестара Сапегі) вырашыла справу ўхвалы на сойме КанстытуцыіБардах, Ю. Канстытуцыя 3 мая і «Узаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г. … С. 380.. Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст у прысутнасці паслоў і сенатараў на сойме прыняў прысягу Канстытуцыі ў той жа дзень, а князь Казімір Нестар Сапега стаў першым у шэрагу 110 асоб, якія падтрымалі КанстытуцыюКостомаров, Н. И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой… С. 273, 276.. Фармальнага галасавання не было; ухвала была прынята шляхам акламацыі (ухвалай рашэння сходам праз усклікі «згода» без падліку галасоў); пісьмова засведчылі сваю прысягу Канстытуцыі толькі 84 асобы, што было дастаткова для перавагі над непрыхільнікаміRostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej… С. 233.Шляхам акламацыі, напрыклад, у ходзе Чатырохгадовага сойму было прынята 20 кастрычніка 1788 г. такое важнае рашэнне як павелічэнне колькасці войска Рэчы Паспалітай да 100 тыс. чалавек.. У сітуацыі эмацыйнага накалу сойма і гараджан Варшавы ўхваліў Канстытуцыю нават кіраўнік апазіцыйнай «Гетманскай партыі» Францішак Ксаверый Браніцкі, хоць у душы быў супраць і пазней стане міністрам у «Стражы правоў»Костомаров, Н. И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой… С. 274; Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795… С. 696.. 72 паслы выказаліся супраць, але актыўных непрыхільнікаў аказалася толькі 28 асобDzieje Sejmu Polskiego… С. 86; Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej… С. 233..

Праціўнік Канстытуцыі князь Антоні Станіслаў Святаполк-Чацвярцінскі (1748—1794) выказаўся на сойме, што раней выбранаму каралю народ мог адмовіць у падпарадкаванні, калі кароль не выконваў абавязкі, а па новым праекце спадчынны кароль звальняецца ад адказнасці, якая ўжо перакладаецца на міністраўКостомаров, Н. И. Собрание сочинений. — Кн. 7., Т. XVII—XVIII. Последние годы Речи Посполитой… С. 266; Kalinka, W. Ustawa Trzeciego Maja… С. 34..

Тое, што быў парушаны рэгламент сойма, калі ў першы тыдзень новай сесіі павінны былі разглядацца малазначныя пытанні, а таксама прысутнічала невялікая колькасць паслоў (хоць сесія для ўсіх пачыналася з 2 мая і кворуму не патрабавалася) і многія паслы не былі загадзя праінфармаваны пра праект новай рэформы, не змяншае легальнасці прыняцця Канстытуцыі, бо сама ўхвала Канстытуцыі соймам была толькі пачатковым этапам яе прыняцця, павінна была быць яшчэ канчаткова зацверджана соймікамі і магла быць апратэставана. Яшчэ ў верасні 1790 г. Чатырохгадовы сойм прыняў закон, паводле якога пытанне спадчыннасці трону ў Рэчы Паспалітай можа быць вырашана толькі згодай 3/4 інструкцый соймікаў. А ў лістападзе 1790 г. на разгляд соймікаў быў прапанаваны ўніверсал аб замацаванні пры жыцці караля Станіслава Аўгуста ў якасці наступнага спадкаемцы выбарнага трону — саксонскага курфюрста Фрыдэрыка Аўгуста ІІІ: большасць (54 соймікі) выказаліся станоўча, а 5 з тых 54 соймікаў — выказаліся яшчэ і за спадчыннасць трону за саксонскай дынастыяй. Прыняцце ж Канстытуцыі 3 мая прыспешаным спосабам дало падставу праціўнікам рэформ паставіць пад сумненне легальнасць прыняцця гэтага юрыдычнага актаKowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji… С. 38; Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795… С. 120—121..