Ліст дваццаці васьмі або ліст 28-мі — адкрыты ліст беларускіх вучоных і культурных працаўнікоў да савецкага кіраўніка Міхаіла Гарбачова. Асвятляў катастрафічнае абмежаванне магчымасцей ужываць беларускую мову ў асвеце, культуры і штодзённым жыцці. Пратэстуючы супраць дыскрымінацыі, аўтары высунулі праграму нацыянальнага Адраджэння — «паляпшэння стану роднай мовы, культуры і патрыятычнага выхавання» на Беларусі.
Ідэю і пачатковы тэкст прапанавалі Зміцер Санько і Яўген Кулік. Ліст датаваны 15 снежня 1986 года, перададзены адрасату 20 снежня.
Падпісанты Эдуард Агуновіч Вячаслаў Адамчык Мікола Арочка Рыгор Барадулін Янка Брыль Васіль Быкаў Васіль Вітка Вячаслаў Вярэніч Аляксей Дудараў Эдвард Зайкоўскі Генадзь Каханоўскі Уладзімір Конан Анатоль Кудравец Яўген Кулік Яўген Лаўрэль Яўген Лецка Максім Лужанін Леанід Лыч Віктар Маркавец Леў Мірачыцкі Пімен Панчанка Валянціна Пархоменка Алесь Разанаў Алесь Рашчынскі Уладзімір Содаль Стэфанія Станюта Васіль Сямёнавіч Талстой Леанід Шчамялёў
Літаратура «Ліст 28-мі» / Зьміцер Санько // Veritas: Бюлетэнь БГА «Ветэраны Адраджэньня». 2005. № 1. Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя. / уклад. Юрась Бачышча; нав. рэд. Алесь Смалянчук. — Вільня : ЕГУ, 2008. — 366 с. ISBN 978-9955-773-20-7. pawet.net «Требуются решительные действия по спасению родного языка, родной культуры…». Письма белорусских писателей, артистов и ученых М. С. Горбачёву. 1986—1987 гг. / публ. Т. М. Кузьмичёва // Исторический архив. 2004. № 6. — М.: РОССПЭН.— С. 5-30
Спасылкі Марыя Бераснева. Каляндар // Рэгіянальная газета. 13.1.2018 Сяргей Навумчык. «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў // svaboda.org 2.3.2021
Катэгорыя:Адкрытыя лісты Катэгорыя:Беларуская мова Катэгорыя:1986 год у СССР Катэгорыя:Падзеі 15 снежня Катэгорыя:1986 год у Беларусі Катэгорыя:Снежань 1986 года