Міхаіл Міхайлавіч Пятке́віч ( — ) — вучоны ў галіне судовай медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1977).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Юзафова (Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1960 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім і з 1970 года займаў пасаду прарэктара. З 1977 года ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. Займаў пасаду загадчыка кафедры, у 1985—1996 гадах — дэкан педыятрычнага факультэта.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы М. М. Пяткевіча звязаныя з вызначэннем ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў, спосабамі выяўлення відавой прыналежнасці біялагічных тканак, пытаннямі ідэнтыфікацыі асобы.
Сярод апублікаванага: К методике идентификации личности по черепу методом фотосовмещения. (разам з М. У. Лісаковічам і Л. А. Яфімавым) // Судебно-медицинская экспертиза, 1984, № 4. Судовая медыцына: Падручнік для студэнтаў мед. ВНУ / В. М. Крукаў, Л. М. Бедрын, М. М. Пяткевіч і інш. — Мн.: Універсітэцкае, 1997. — 496 с. Арганізацыйна-працэсуальныя палажэнні судовай медыцыны: вучэбна-метадычны дапаможнік да практычных заняткаў па судовай медыцыне / Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Кафедра судовай медыцыны з курсам савецкага права. — Гродна: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, 1991
Літаратура
Спасылкі Медыка-псіхалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Гісторыя.
Катэгорыя:Судовыя медыкі СССР Катэгорыя:Судовыя медыкі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Дэканы педыятрычнага факультэта ГрДМУ Катэгорыя:Дэканы медыка-псіхалагічнага факультэта ГрДМУ Катэгорыя:Дэканы лячэбнага факультэта ВДМУ