Пётр Аляксандравіч Сыцко (, с. Белы Яр, цяпер Завіцінскі раён, Амурская вобласць, Расія — ) — вучоны ў галіне транспартных сістэм, тэорыі і практыкі арганізацыі перавозачнага працэсу, эксплуатацыі чыгуначных сістэм. Кандыдат тэхнічных навук (1966), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Новасібірскі інстытут ваенных інжынераў чыгуначнага транспарту (1943), Акадэмія чыгуначнага транспарту Міністэрства шляхоў зносін СССР (1956), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура).
Працаваў у Калінінскай чыгунцы (1943—1954), Беларускай чыгунцы (з 1956, начальнік Аршанскага аддзялення; з 1959, начальнік Гомельскага аддзялення), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (у 1961—1986 — рэктар інстытута, з кастрычніка 1986 — кафедра «Кіраванне эксплуатацыйнай работай», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: арганізацыя мясцовых вагонапатокаў, графіка руху цягнікоў; прапускная і правазная здольнасць чыгункі.
Узнагароды Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1978), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і іншСыцко, Пётр Аляксандравіч (кандыдат тэхнічных навук; чыгуначны транспарт ; 1921—1990).
Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту