Генрых Герман Роберт Кох (;  — ) — нямецкі ўрач і мікрабіёлаг. Ён адкрыў спецыфічных узбуджальнікаў смяротных інфекцыйных захворванняў, у тым ліку туберкулёзу, халеры і сібірскай язвы, лічыцца адным з галоўных заснавальнікаў сучаснай бактэрыялогіі. Часам яго называюць бацькам мікрабіялогіі (разам з Луі Пастэрам) і бацькам медыцынскай бактэрыялогіі. Яго адкрыццё бактэрыі сібірскай язвы (Bacillus anthracis) ў 1876 годзе лічыцца пачаткам сучаснай бактэрыялогіі. Кох выкарыстаў свае адкрыцці, каб вызначыць, што мікробы «могуць выклікаць пэўнае захворванне», і непасрэдна даў доказы мікробнай тэорыі хвароб, тым самым стварыў навуковую аснову арганізацыі аховы здароўя, выратаваўшы мільёны жыццяў. За свае працы Кох лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай медыцыны.

Працуючы прыватным лекарам, Кох распрацаваў мноства інавацыйных метадаў у мікрабіялогіі. Ён першым выкарыстаў алейную імерсійную лінзу, кандэнсар і мікрафатаграфію ў мікраскапіі. Яго вынаходніцтва метаду бактэрыяльнага культывавання з выкарыстаннем агара і шкляных пласцінак (пазней яго памочнік Юліусам Рыхардам Петры распрацаваў метад стварыўшы чашкі Петры) дазволіла яму першым вырошчваць бактэрыі ў лабараторыі. У знак прызнання яго працы ў 1880 годзе ён быў прызначаны ўрадавым дарадцам у Імперскім упраўленні аховы здароўя, у 1882 годзе павышаны да кіруючай пасады (Geheimer Regierungsrat), у 1885 годзе — дырэктарам Гігіенічнага інстытута і загадчыкам кафедры (прафесарам гігіены) медыцынскага факультэта Берлінскага ўніверсітэта, а ў 1891 годзе — Каралеўскім прускім інстытутам інфекцыйных хвароб (пазней пасля яго смерці перайменаваным у Інстытут Роберта Коха).

Метады, якія Кох выкарыстоўваў у бактэрыялогіі, прывялі да стварэння медыцынскай канцэпцыі, вядомай як пастулаты Коха, чатыры абагульненыя медыцынскія прынцыпы для вызначэння сувязі патагенаў з канкрэтнымі захворваннямі. Гэтая канцэпцыя дагэтуль выкарыстоўваецца ў большасці сітуацый і мела ўплыў падчас стварэння эпідэміялагічных прынцыпаў, напрыклад, такія як крытэрыі Брэдфарда Хіла. За свае даследаванні туберкулёзу ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне ў 1905 годзе.Brock, Thomas. Robert Koch: A life in medicine and bacteriology. ASM Press: Washington DC, 1999. Print. Дзень, калі ён абвясціў аб адкрыцці туберкулёзнай бактэрыі, 24 сакавіка 1882 года, адзначаецца Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя як «Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам» штогод з 1982 года.

Маладосць і адукацыя Кох нарадзіўся ў Клаўсталі, Германія, 11 снежня 1843 года ў сям’і Германа Коха (1814—1877) і Мацільды Джуліі Генрыеты (народжанай Бівенд; 1818—1871).Metchnikoff, Elie. The Founders of Modern Medicine: Pasteur, Koch, Lister. Classics of Medicine Library: Delanco, 2006. Print. Яго бацька быў горным інжынерам. Роберт быў трэцім з трынаццаці братоў і сясцёр. Ён выдатна вучыўся з ранняга ўзросту. Перад тым, як пайсці ў школу ў 1848 годзе, самастойна навучыўся чытаць і пісаць. Ён скончыў сярэднюю адукацыю ў 1862 годзе, выдатна вучыўся прыродазнаўчым навукам і матэматыцы.

У 1862 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, Кох паступіў ва ўніверсітэт Гётынгена, каб вывучаць прыродазнаўчыя навукі.«Heinrich Hermann Robert Koch.» World of Scientific Discovery. Gale, 2006. Biography in Context. Web. 14 April 2013. Там ён вывучаў матэматыку, фізіку і батаніку. Яго прызначылі асістэнтам у паталагічным музеі ўніверсітэта. Пасля трох семестраў ён вырашыў змяніць спецыяльнасць на медыцыну, бо імкнуўся стаць лекарам. Падчас пятага семестра ў медыцынскім інстытуце Якаб Генле, анатам, які апублікаваў мікробную тэорыю хвароб ў 1840 годзе, папрасіў Коха прыняць удзел у яго даследчым праекце па структуры маткавых нерваў. Гэта даследаванне прынесла яму прэмію універсітэта і дазволіла яму ненадоўга вучыцца ў Рудольфа Вірхава, які ў той час лічыўся «самым вядомым лекарам Германіі». У шостым семестры Кох пачаў даследаваць у Фізіялагічным інстытуце, дзе вывучаў сакрэцыю бурштынавай кіслаты, якая з’яўляецца сігнальнай малекулай, што таксама прымае ўдзел у метабалізме мітахондрый. У рэшце рэшт гэта стала асновай яго дысертацыі.Brock, Thomas. Robert Koch: A life in medicine and bacteriology. ASM Press: Washington DC, 1999. Print. У студзені 1866 года ён скончыў медыцынскі інстытут, атрымаўшы найвышэйшую адзнаку — maxima cum laude.

Сібірская язва Роберт Кох шырока вядомы сваёй працай з сібірскай язвай, ён адкрыў, што ўзбуджальнікам гэтай смяротнай хваробы з’яўляецца Bacillus anthracis.«Germ theory of disease.» World of Microbiology and Immunology. Ed. Brenda Wilmoth Lerner and K. Lee Lerner. Detroit: Gale, 2007. Biography in Context. Web. 14 April 2013. Пасля таго, як у 1872 годзе ён афіцыйна стаў раённым урачом у Волштайне (сённяшні Волштын), Польшча, Роберт пачаў паглыбляцца ў хваробу пад назвай сібірская язва. Паблізу Волштайна сібірская язва рэгулярна забірала жыцці людзей і жывёлы без доказаў, якія б тлумачылі прычыну. У рэшце рэшт, у 1876 годзе Кох здолеў зрабіць неверагоднае для тых часоў адкрыццё: сібірская язва выклікаецца адным асобным патагенам. Адкрыццё Кохам стадыі спакою — спор сібірскай язвы — дазволіла яму паспяхова разгадаць таямніцу хваробы сібірскай язвы. Лепш зразумеўшы гэты патаген, ён змог праліць святло на выдатную ўстойлівасць бактэрыі да фактараў навакольнага асяроддзя («Роберт Кох — Нобелеўская лекцыя», 2018 г.). Гэта рэвалюцыйнае дасягненне зрабіла Коха адным з першых навукоўцаў, якія адкрылі, што мікраскапічны арганізм выклікае распаўсюджванне хваробы. Яго высновы былі асабліва ўражлівымі, бо яны былі зроблены ў дрэнна абсталяванай лабараторыі ў Волштайне.

Ён апублікаваў гэтае адкрыццё ў брашуры пад назвай «Die Ätiologie der Milzbrand-Krankheit, Begründet auf die Entwicklungsgeschichte des Bacillus Anthracis» («Этыялогія сібірскай язвы, заснаваная на гісторыі развіцця Bacillus Anthracis») у 1876 годзе, падчас працы ў Волштайне.«Koch». Random House Webster's Unabridged Dictionary. Яго публікацыя ў 1877 годзе пра структуру бактэрыі сібірскай язвы«Koch». Random House Webster's Unabridged Dictionary. стала першай публікацыяй з фатаграфіяй бактэрыі. Ён адкрыў утварэнне спор у бактэрый сібірскай язвы, якія маглі заставацца ў стане спакою пры пэўных умовах.«Heinrich Hermann Robert Koch.» World of Scientific Discovery. Gale, 2006. Biography in Context. Web. 14 April 2013. Каб вызначыць гэтага ўзбуджальніка, ён фіксаваў бактэрыяльныя культуры на шкляных слайдах, выкарыстаў фарбавальнікі для афарбоўвання культур і назіраў за імі праз мікраскоп.«Robert Koch.» World of Microbiology and Immunology. Ed. Brenda Wilmoth Lerner and K. Lee Lerner. Detroit: Gale, 2006. Biography in Context. Web. 14 April 2013. Яго праца з сібірскай язвай адметная тым, што ён першым звязаў пэўны мікраарганізм з канкрэтнай хваробай, адкінуў ідэю самаўзнікнення і падтрымаў мікробную тэорыю хваробы.«Germ theory of disease.» World of Microbiology and Immunology. Ed. Brenda Wilmoth Lerner and K. Lee Lerner. Detroit: Gale, 2007. Biography in Context. Web. 14 April 2013.

Кар’ера Пасля заканчэння вучобы ў 1866 годзе Кох некаторы час працаваў асістэнтам у Генеральнай бальніцы Гамбурга. У кастрычніку таго ж года ён пераехаў у Бальніцу Ідыётаў у Лангенхагене (пазней яна называлася KRH Psychiatrie Langenhagen)«Koch». Random House Webster's Unabridged Dictionary. каля Гановера, на пасаду малодшага ўрача. У 1868 годзе ён пераехаў у Наймегк, а затым у Раквіц у 1869 годзе. Праз год пасля пачатку франка-прускай вайны, ён запісаўся ў нямецкую армію добраахвотнікам-хірургам. Праз год ён быў звольнены і прызначаны раённым урачом (Kreisphysikus) у Волштайне ў прускім Позені (цяпер Вольштын, Польшча). Калі яго сям’я пасялілася там, жонка падарыла яму мікраскоп на дзень нараджэння. Ён стварыў прыватную лабараторыю з тым мікраскопам і пачаў сваю кар’еру ў мікрабіялогіі.

Кох пачаў праводзіць даследаванні мікраарганізмаў у лабараторыі, падключанай да кабінета, дзе праходзіў агляд пацыентаў.«Heinrich Hermann Robert Koch.» World of Scientific Discovery. Gale, 2006. Biography in Context. Web. 14 April 2013. Яго раннія даследаванні ў гэтай лабараторыі далі адзін з яго найважнейшых унёскаў у вобласць мікрабіялогіі, бо там ён распрацаваў тэхніку вырошчвання бактэрый.Madigan, Michael T., et al. Brock Biology of Microorganisms: Thirteenth edition. Benjamin Cummings: Boston, 2012. Print. Акрамя таго, яму ўдалося вылучыць і вырасціць асобныя патагены ў чыстай лабараторнай культуры. Яго адкрыццё палачкі сібірскай язвы (пазней названай Bacillus anthracis) вельмі ўразіла Фердынанда Юліуса Кона, прафесара Брэслаўскага ўніверсітэта (цяпер Уроцлаўскага ўніверсітэта), які дапамог яму апублікаваць адкрыццё ў 1876 годзе. Кон заснаваў Інстытут фізіялогіі раслін«Koch». Random House Webster's Unabridged Dictionary. і запрасіў Коха прадэманстраваць там сваю новую бактэрыю ў 1877 годзе.«Koch». Random House Webster's Unabridged Dictionary. Кох быў пераведзены ў Брэслаў раённым урачом у 1879 годзе. Праз год ён з’ехаў у Берлін, дзе быў прызначаны ўрадавым дарадцам у Імперскім упраўленні аховы здароўя, дзе працаваў з 1880 па 1885 год.O’Connor, T.M. «Tuberculosis, Overview.» International Encyclopedia of Public Health. 2008. Web. Пасля адкрыцця бактэрыі туберкулёзу ў чэрвені 1882 года ён быў павышаны да Geheimer Regierungsrat, найвышэйшай кіруючай пасады.

У 1885 годзе Кох атрымаў два прызначэнні на пасады адміністратара і прафесара Берлінскага ўніверсітэта. Ён стаў дырэктарам Гігіенічнага інстытута і загадчыкам кафедры (прафесарам гігіены) медыцынскага факультэта. У 1891 годзе ён адмовіўся ад прафесарскай пасады і стаў дырэктарам Каралеўскага прускага інстытута інфекцыйных хвароб (цяпер Інстытут Роберта Коха), які складаўся з клінічнага аддзялення і ложкаў для аддзела клінічных даследванняў. Дзеля гэтага ён пагадзіўся на жорсткія ўмовы. Пасля скандалу з туберкулінам, які Кох адкрыў і прызначыў для лячэння туберкулёзу, прускае Міністэрства аховы здароўя настойвала на тым, каб любыя вынаходкі Коха безумоўна належалі ўраду, і яму не прызначалася ніякай кампенсацыі. Кох страціў права падаваць заяўку на патэнтную абарону.Christoph Gradmann: Laboratory Disease, Robert Koch’s Medical Bacteriology. The Johns Hopkins University Press, Baltimore 2009, , p. 111 ff. У 1906 годзе ён пераехаў ва Усходнюю Афрыку, каб даследаваць лекі ад трыпанасамозу (соннай хваробы). Там Кох заснаваў даследчы лагер Бугула, дзе да 1000 чалавек у дзень лячыліся эксперыментальным прэпаратам Атаксілам.«Koch». Random House Webster's Unabridged Dictionary.

Навуковы ўнёсак

Метады вывучэння бактэрый