Надмагілле Паўла Сапегі і яго жонак — падканцлера вялікага літоўскага Паўла Сапегі і яго жонак з касцёла францысканцаў у в. Гальшаны Гродзенскай вобласці. У наш час захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры. Выканана пасля 1635 года (год, калі памёр Сапега). Размяшчалася ў фундатарскай капліцы, у адным з крылаў трансептаКасцёл пад тытулам св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах.
Апісанне
Надмагілле належала, відаць, да ярусных. Ад надмагілля захавалася толькі чатыры мармуровыя фігуры Сапегі і яго трох жонак. Яны ляжаць у свабодных позах, галовы пакояцца па падушках і абапіраюцца на левыя рукі. Сапега ў адзенні рыцара, ён павернуты да жонак, якія трымаюць у руках малітоўнікі. Фігуры велічныя, што падкрэсліваецца плаўнымі лініямі замкнёных контураў, драпіроўкай адзення, якая выяўляе пластыку некалькі падоўжаных форм. Твары поўныя спакою, яны існуюць быццам па-за часам, пазбаўлены эмоцый, выразна ўвасабляюць годнасць і знакамітасць. Выкананне фігур адзначаецца высокім майстэрствам. Скульптар добра ведаў магчымасці мармуру як матэрыялу і разнастайнай апрацоўкай прымусіў гучаць яго ў поўную сілу. Ён дасканала выявіў фактуру рыцарскага адзення Сапегі, футравай акаймоўкі і тканін вопраткі яго жонак. Цвёрды метал даспехаў Сапегі кантрасціруе з мяккай мадэліроўкай твару, буйнымі кольцамі барады і вусоў. Спалучэнне гладка апрацаваных плоскасцей з невысокім рэльефам стварае дадатковы дэкаратыўны эфект.
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Надмагільныя помнікі Катэгорыя:Рэнесансныя скульптуры Катэгорыя:Гальшаны Катэгорыя:Сапегі Катэгорыя:Скульптуры Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Скульптуры Беларусі XVII стагоддзя Катэгорыя:Рэнесанснае мастацтва Беларусі Катэгорыя:Музей старажытнабеларускай культуры Катэгорыя:Маньерызм