Панампанган () — востраў у архіпелагу Сулу на поўдні Філіпін. Плошча — 12 га.
Панампанган месціцца за 11 км ад большага па плошчы вострава Таві-Таві. Уяўляе сабою верхнюю частку каралавага рыфа вышынёй да 8 м. На Філіпінах з’яўляецца турыстычнай славутасцю, паколькі яго пясчаная каса лічыцца самай доўгай у краіне.
Спасылкі
Beaches perfect for social distancing The Panampangan Paradise
Катэгорыя:Сулу