Анатоль Іванавіч Радке́віч (,  — ) — беларускі энтамолаг, дацэнт (1961). Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Бацька Усевалада Анатолевіча Радкевіча.

Біяграфія Скончыў Віцебскі інстытут народнай адукацыі ў 1923 годзе. Выкладаў заалогію і сельскагаспадарчую энтамалогію ў Віцебскім сельскагаспадарчым тэхнікуме ў 1922—1924 гадах, заалогію ў Віцебскім педагагічным тэхнікуме ў 1924—1930 гадах. Адначасова ў 1922—1923 гадах займаў пасаду начальніка Віцебскага губернскага энтамалагічнага бюро. У 1930—1933 гадах працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (з лістапада 1930 года асістэнт, з верасня 1933 па ліпень 1934 года выконваючы абавязкі дацэнта кафедры заалогіі), у 1935—1971 — у Віцебскім педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава: у 1933—1941 гадах і з 1946 года дацэнт кафедры заалогіі, у 1937—1941 — намеснік дырэктара інстытута па завочным навучанні, у 1946—1971 — загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэарэтычных і практычных асновах шаўкаводства на Беларусі, па вывучэнні фаўны стракоз, цвёрдакрылых і лускакрылых, селекцыі і міжпародным скрыжаванні трусоў, методыцы выкладання біялогіі.

Літаратура

Спасылкі

Вучоныя Беларусі. Радкевіч, Анатоль Іванавіч (энтамалогія; 1898—1977) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Кафедра заалогіі і батанікі ВДУ імя С. М. Машэрава Беларусь помнит: Радкевич Анатолий Иванович (1898—1977) // ВДАВМ

Катэгорыя:Энтамолагі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Энтамолагі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Шаўкаводы Катэгорыя:Селекцыянеры СССР