Уладзімір Аляксандравіч Прахарэ́нка (;  — ) — вучоны ў галіне радыёэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1979), прафесар (1980).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Шадрына (Казульскі раён Краснаярскага края, Расія. У 1960 годзе скончыў Артылерыйскую радыётэхнічную акадэмію імя Маршала Говарава ў Харкаве. З 1963 года выкладаў у Мінскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы ПВА, дзе з 1976 года займаў пасаду начальніка кафедры.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па тэарэтычных асновах кіравання надзейнасцю і якасцю складаных радыётэхнічных сістэм. Займаўся распрацоўкай фізіка-статыстычных мадэлей парушэнняў працаздольнасці элементаў электроннай тэхнікі.

Сярод апублікаванага: Прогнозирование качества систем / В. А. Прохоренко, А. Н. Смирнов. — Мн.: Наука и техника, 1976. Учёт априорной информации при оценке надёжности / Под ред. А. М. Широкова. — Мн.: Наука и техника, 1979. Учёт безотказности микроэлектронной аппаратуры на этапе производства. — Мн., 1989 (разам з І. Я. Ліцвінскім і А. М. Смірновым).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Харкава Катэгорыя:Выпускнікі артылерыйскіх ВНУ Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча Катэгорыя:Афіцэры СССР