Джон Генры Ньюман (, Лондан — , Бірмінгем) — англійскі кардынал, святы.

Біяграфія Вывучаў англіканскую тэалогію ў Оксфардзе, 13 чэрвеня 1824 годзе стаў пастарам у англіканскай супольнасці. Падчас свайго падарожжа па Італіі блізка пазнаёміўся з каталіцтвам. Вярнуўшыся ў Англію, ён заснаваў у 1833 годзе Оксфардскі рух — англіканскі аднаўленчы рух, асноўнаю мэтаю якога было нанава адкрыць каталіцкую спадчыну ў літургіі, тэалогіі і царкоўных структурах.

Увосень 1845 года вырашыў перайсці ў каталіцтва, а 9 кастрычніка быў афіцыйна прыняты ў Каталіцкую Царкву«Пакора — самая важная рыса яго характару». Кардынал Джон Генры Ньюман абвешчаны святым.

У 1847 годзе ён атрымаў прэсвітарскае пасвячэнне і заснаваў у Англіі Араторый імя Святога Філіпа Нэры, а ў 1879 годзе Папа Леў XIII надаў яму годнасць кардынала.

19 верасня 2010 года Папа Бенедыкт XVI беатыфікаваў ягоПяць новых святых атрымаў Каталіцкі Касцёл. 13 кастрычніка 2019 года Папа Францыск кананізаваў Джона Генры Ньюмана.

Катэгорыя:Кардыналы Англіі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Філосафы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Англіі Катэгорыя:Святыя Англіі