Мар’ян Яворскі (, Львоў — , Кракаў) — арцыбіскуп Львоўскі.

Біяграфія У 1950 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Вывучаў тэалогію і філасофію ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, Люблінскім каталіцкім універсітэце і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай дзейнасцю. З 1981 года па 1987 год — першы рэктар Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве.

У мае 1984 года быў прызначаны Апостальскім адміністратарам польскай часткі Львоўскай архідыяцэзіі, праз месяц прыняў біскупскую сакру. З 1991 годзе — арцыбіскуп і Мітрапаліт Львоўскі. З 1992 года па 2008 год — старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны. Іерарх прымаў актыўны ўдзел у адраджэнні касцёльных структур і рэлігійнага жыцця ва Украіне. З 1996 года па 1998 год — быў таксама Апостальскім адміністратарам Луцкай дыяцэзіі, а з 1997 года — рэктарам Львоўскай духоўнай семінарыі. У 1998 годзе Ян Павел II надаў яму кардынальскую годнасць. У 2008 годзе сышоў на пенсію, пражываў на тэрыторыі Кракаўскай архідыяцэзііАдышоў у вечнасць кардынал Мар’ян Яворскі.

Катэгорыя:Львоўская архідыяцэзія Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кракава Катэгорыя:Рэктары ВНУ Украіны Катэгорыя:Кардыналы Польшчы Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Украіны Катэгорыя:Ганаровыя дактары Уроцлаўскага ўніверсітэта