Таўкачык, паплавок шэры (Amanita vaginata) — базідыяльны шапкавы грыб роду сямейства .

Народныя назвы

Вужовік шэры, таўкачык, грыб воўчы, грыб сабачы, грыб вужачы, грыб жабечы, грыб мышыны, вужоўкаГрыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3..

Батанічнае апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Дыяметр шапкі складае 3—8 см. Шапка грыба гладкая, шэрая або шаравата-бураватая, часам з белымі шматкамі, спачатку шыроказваночкавай формы, затым становіцца амаль пляскатай з невялікім бугарком. Край шапкі прамы, рубчасты. Мякаць тонкая, мяккая, белая, без асаблівага паху, прыемная на смак. Пласцінкі свабодныя, частыя, шырокія, белага колеру. Ножка грыба 6—12 см у даўжыню і 1—2 см у дыяметры, булавападобнай формы, полая, белага колеру, гладкая. Каля асновы ножкі маецца шырокая, свабодная, белаватая похва падобнай на мяшок формы. Споры круглыя, гладкія, бясколерныя.

Распаўсюджанне і экалогія Пашыраны ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, у Еўразіі, на многіх астравах. Распаўсюджаны ў Польшчы, на Беларусі грыб сустракаецца пераважна ў хваёвых лясах амаль паўсюдна. Пладовыя целы з’яўляюцца паасобку або групамі ў ліпені—верасні.

Малавядомы ядомы грыб.

Крыніцы

Літаратура Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Г. Сяржаніна, І. Яшкін. — Мінск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387 с. — ISBN 985-6081-34-3.

Катэгорыя:Мухамор Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Грыбы Афрыкі Катэгорыя:Грыбы Аўстраліі