Сцяпан Георгіевіч Папоў (нар. , г. Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі самбіст.

Біяграфічныя звесткі

Чэмпіён свету (2013) і двойчы Еўропы (2011 і 2015), першых Еўрапейскіх гульняў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, лаўрэат публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту», уладальнік міжнароднай узнагароды Fair Play.

Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па самба. 18 жніўня 2020 падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти . Сцяпан Папоў неаднаразова выказваўся супраць гвалту з боку сілавых структур у час масавых пратэстаў у Беларусі (2020) і выступаў за правядзенне сумленных выбараў. У снежні 2020 быў звольнены з цэнтра алімпійскай падрыхтоўкіnn.by.

Катэгорыя:Самбісты Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Еўрапейскіх гульняў 2015 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры Еўрапейскіх гульняў 2019 года Катэгорыя:Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па самба