Ёган Якаб Гугенбюль (; 13 жніўня 1816 — 2 лютага 1863) — швейцарскі псіхіятр.

Біяграфія Справай яго жыцця стала першая спецыялізаваная лякарня для хворых крэцінізмам, адкрытая ў 1840 годзе на гары Абендберг, абранай па прынцыпе найбольшай маляўнічасці пейзажу.

Ён збіраў у лякарню разумова адсталых дзяцей, першапачаткова — каля 30 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце да 10 гадоў (мяркуючы, што дапамагчы ў поўнай меры можна толькі дзецям), займаўся з імі гімнастыкай, спрабаваў развіваць тыя нешматлікія інтэлектуальныя здольнасці, якія ў іх атрымоўвалася выявіць.

Установа Гугенбюля хутка пачала карыстацца шырокай папулярнасцю; у прыватнасці, аб уражлівых выніках метаду Гугенбюля пісаў, хоць і не без іроніі, Чарлз Дыкенс у нарысе 1853 года «Ідыёты».

Гугенбюля сталі запрашаць для выступаў у розныя навуковыя і медыцынскія ўстановы Еўропы, а без яго асабістага ўдзелу і нагляду лякарня ў Абендбергу стала марнець і нарэшце, пасля смерці Гугенбюля, была закрыта. Тым не менш Гугенбюль лічыцца адным з пачынальнікаў сучасных падыходаў да разумова адсталых людзей.Johann Jakob Guggenbühl. Die Heilung und Verhütung des Cretinismus und ihre neuesten Fortschritte: Mittheilungen an die Schweizerische Naturforschende Gesellschaft — Huber & comp., 1853

Катэгорыя:Медыкі Швейцарыі Катэгорыя:Псіхіятры Швейцарыі