Эдырнэ () — горад на крайнім захадзе Турцыі каля граніцы з Грэцыяй і Балгарыяй. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эдырнэ. Сталіца Асманскай імперыі ў 1365—1457.

Назва горада — турэцкая адаптацыя гістарычнай назвы Адрыянопаліс (Hadrianopolis) (аналагічна, балг.: Одрин, сербск.: Једрене).

За сваю шматвекавую гісторыю горад быў сведкам як мінімум 16 вялікіх бітваў. Ваенны гісторык Джон Кіган назваў яго «самым аспрэчваемым месцам на планеце».

Культура У Эдырнэ штогод у чэрвені праводзіцца традыцыйны турнір па алейнай барацьбе пад назвай Кіркпінар. Некаторыя лічаць яго самым старым дзеючым спартыўным мерапрыемствам пасля Алімпійскіх гульняў.

Іншы міжнародны фестываль у Эдырнэ называецца Какава — гэта веснавое свята цыган, якое праводзіцца штогод 5 мая.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Жазеф Галеві (1827—1917) — французскі семітолаг Акоп Аванесавіч Паранян (1843—1891) — армянскі пісьменнік-сатырык

Галерэя

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Турцыі