Партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года загадам штаба партызанскага злучэння Пінскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Целяханскага і Лагішынскага раёнаў.

Склад Партызанскі атрад імя Куйбышава (арганізаваны ў маі 1943 года, пазней імя Баруцкага, партызана, які загінуў у баі ў студзені 1943); Партызанскі атрад імя Арджанікідзэ (арганізаваны ў маі 1943); Партызанскі атрад імя Кагановіча; Група Дз. А. Лапаткіна (68 чалавек).

Камандаванне

Камандзір Уладзімір Маісеевіч Антановіч (лістапад 1943 — ліпень 1944).

Камісар Фама Сідаравіч Міхалковіч (снежань 1943 — ліпень 1944).

Начальнік штаба Захар Усцінавіч Сысоеў (снежань 1943 — ліпень 1944).

Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях ворага. У ноч на 20 чэрвеня 1944 года на чыгунцы Лунінец — Пінск падарвалі каля 580 рэек. Знішчылі 32 аўтамашыны, 7 чыгуначных мастоў, 74 масты на шашэйных і грунтавых дарогах і 52,3 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У ліпені 1944 года мініравалі грунтавыя дарогі Лунін — Багданаўка — Пагост-Загародскі — Лагішын, тут жа вялі баі з праціўнікам, які адступаў.

10 ліпеня 1944 года брыгада (771 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. 12—14 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Лагішына, станцый Лунін і Лоўча.

Літаратура

Спасылкі Бригада им. В. В. Куйбышева (Антонович В. М.) // «Партизаны Беларуси» — спецыяльны праект Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе