Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў (АЗПА) — часовае злучэнне савецкіх партызанскіх атрадаў у Вялікую Айчынную вайну. Узнікла на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў жніўні 1942 года як штаб аб’яднаных атрадаў (з кастрычніка 1942 года — АЗПА).

Штаб АЗПА каардынаваў разведвальныя і дыверсійныя дзеянні партызанскіх атрадаў на чыгуначных участках Мінск—Баранавічы—Ліда. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў камандзір дыверсійна-разведвальнага атрада (галаўны атрад) В. В. Шчарбіна. З цягам часу Асобае злучэнне пашырала свой уплыў на ўсе атрады, што базіраваліся ў Налібоцкай і Ліпічанскай пушчах. З лістапада 1942 года большасць атрадаў, што ўваходзілі ў склад АЗПА, былі аб’яднаны ў брыгады. У ліпені 1943 года АЗПА скасавана. Пазней брыгады і атрады ўліліся ў Баранавіцкае і Вілейскае партызанскія злучэнні.

Склад

Атрады (да лістапада 1942 года) дыверсійна-разведвальны В. В. Шчарбіна (з кастрычніка 1942 года — атрад «Дзімы») 125-ы імя І. В. Сталіна атрад імя Чапаева 620-ы (пазней імя І. П. Кузняцова) атрад В. З. Браева атрад А. Свентаржэцкага 621-ы (пазней імя Чкалава) атрад імя Будзённага (Вілейская вобласць) атрад «Штурм» (Мінская вобласць)

Брыгады (з лістапада 1942 года) імя І. В. Сталіна імя Чкалава Ленінская «Штурмавая» імя Фрунзэ.

Літаратура Манаенкаў, А. Л. Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў / А. Л. Манаенкаў //  — С. 218.

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе