Сант’яга Калатрава Вальс (нар. , Бенімамет за 5 км ад Валенсіі) — іспанскі архітэктар.

Біяграфія З 8-гадовага ўзросту наведваў мастацкую школу. Скончыў архітэктурны факультэт Політэхнічнага ўніверсітэта Валенсіі (1973), дыпломная праца была прысвечана забудове горада. У 1975—1980 гадах вучыўся ў Федэральным тэхналагічным інстытуце ў Цюрыху, у 1981 годзе абараніў дысертацыю, адначасова працуючы выкладчыкам. У 1981 г. адкрыў у Цюрыху сваю першую студыю, тады ж Калатрава абраў гэты Цюрых месцам свайго сталага жыхарства. Выконваў невялікія заказы на архітэктурныя праекты і ўдзельнічаў у розных конкурсах.

Заказы У 1983 годзе Калатрава атрымаў першы вялікі заказ: праектаванне чыгуначнага вакзала ў прыгарадзе Цюрыха. У 1986 годзе спраектаваў мост «9 кастрычніка» ў Валенсіі, што паклала пачатак цэлай серыі праектаў мастоў па ўсім свеце. У 1989 годзе адкрыў студыю ў Парыжы, працуючы над праектаваннем чыгуначнага вакзала Ліёнскага аэрапорта. У 1991 годзе адкрыў яшчэ адзін офіс, у родным горадзе — Валенсіі. Рэалізаваў вялікую колькасць праектаў, міжнароднае прызнанне Калатравы выйшла за межы Еўропы і дасягнула Амерыкі. Адным з першых амерыканскіх праектаў стала рэканструкцыя Музея мастацтваў у Мілуокі.

Чэрпае натхненне ў прыродзе, яго працы жывыя, цэласныя і рухомыя, за гэта яго параўноўваюць з вялікім Антоніа Гаўдзі. Яркім прыкладам сінтэзу жалеза, бетону, арганічных формаў і чалавечага генія служыць жылы будынак у Мальмё (Швецыя) пад назвай «Павернутае тулава». У 2005 годзе на архітэктурнай выставе ў Канах гэта тварэнне Калатравы атрымала прыз за лепшы жылы будынак у свеце. Яго правобразам стала скульптура самога архітэктара, якая ўяўляе сабой фігуру чалавека, які рыхтуецца да кідання дыска. Тэма чалавечага цела прысутнічае ў шматлікіх працах Калатравы. Праект чыгуначнага вакзала ў Люцэрне суправаджаецца эскізам ляжалачага выгнутага жаночага цела, а эскізам вежы для алімпійскага агню ў Барселоне быў малюнак чалавека, што стаіць на каленах і трымае ў сагнутых руках чашку.

Яшчэ адным выдатным тварэннем Калатравы з’яўляецца Алімпійскі комплекс у Афінах, пабудаваны для Алімпіяды 2004 года ў Грэцыі. Дзівіць сваёй веліччу і арыгінальнасцю яго нядаўна адкрыты Планетарый у Валенсіі. У апошні час Калатрава шмат працуе ў ЗША і асабліва ў Нью-Ёрку.

Прэміі 1987, Лаўрэат Прэміі імя Аўгустэ Перэт Міжнароднага саюзу архітэктараў. Атрымаў вялікую колькасць прэмій і ўзнагарод, сярод якіх вылучаюцца: Прэмія Прынца Астурыйскага ў вобласці мастацтва (1999) Прэмія асацыяцыі забудоўшчыкаў Манхэтэна (май 2006) Іспанская нацыянальная прэмія ў вобласці архітэктуры (2007).

Асабістае жыццё Асабістае жыццё Калатравы публіцы невядомае. Нягледзячы на сусветную славу, Калатраву ніколі не ўбачыш на экране тэлевізара, не проста адшукаць у Сеціве яго фатаграфіі. Іспанцы не пазнаюць яго пры сустрэчы, напрыклад, у метро. У Калатравы няма вадзіцельскіх правоў, таму ён часта карыстаецца грамадскім транспартам. Размаўляе, апроч іспанскай, на 5 мовах (англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, шведскай), яго жонка — шведка, сам Калатрава з’яўляецца прыкладам «грамадзяніна свету».

Літаратура Jodidio, Ph. Santiago Calatrava. Complete Works 1979—2009 / Jodidio, Philip. — «Taschen», 2009. 528 p., Hardcover. ISBN 978-3-8365-1023-3 Levin, M. Santiago Calatrava — the Artworks: A Laboratory of Ideas, Forms and Structures / Levin, Michael — 2003, 271 p. 310 illus., 210 in color., Hardcover. ISBN 978-3-7643-6548-6

Спасылкі

Афіцыйны сайт Santiago Calatrava News Aggregator Structurae: Santiago Calatrava Valls Great Buildings On-Line: Santiago Calatrava Unofficial website Extended profile of the architect in the NYRB, December 2005 The New Yorker, October 31 2005, «The Sculptor» The Guardian, January 17th 2006, «The Gaudí Effect» Many pictures of Calatrava’s Art on Trekearth Calatrava’s 80 South Street condo design for New York 120 meters Obelisk project in Madrid The CAC and other Urban Projects in Valencia, Spain Валенсия. Город искусств и науки

Катэгорыя:Архітэктары Іспаніі Катэгорыя:Архітэктары небаскробаў Катэгорыя:Будаўнікі мастоў Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мальмё Катэгорыя:Архітэктары Більбаа Катэгорыя:Архітэктары Лісабона Катэгорыя:Архітэктары Барселоны Катэгорыя:Архітэктары Таронта Катэгорыя:Архітэктары Валенсіі