Бітва пры Эн-Наджафе — адна з важных бітваў падчас ўварвання амерыканскіх войскаў у Ірак.

Эн-Наджаф — горад, які знаходзіцца за 150 км ад Багдаду, з’яўляецца таксама святым горадам шыітаў. На гэты раз замежныя войскі наважылі ўжыць аблогавую тактыку. Планавалася, абышоўшы горад, як было з Насірыяй і Эс-Самавай, ізаляваць яго, каб перашкодзіць нападам іракскіх войскаў на амерыканскія камунікацыі. Для гэтага планавалася захапіць стратэгічна важныя масты на поўначы і поўдня Эн-Наджафа. У аперацыі прымалі ўдзел часці 3-й механізаванай дывізіі ЗША.

26—27 сакавіка каля горада адбыўся самы разлютаваны бой з пачатку ўварвання. Супраціў амерыканскім войскам аказвалі рэгулярныя воінскія часці і атрады народнага апалчэння. Пры абароне горада іракцы выкарыстоўвалі лёгкае стралковае ўзбраенне. Да гэтага часу пад горадам загінула прыкладна 650 іракцаў. Крыху раней у баі іракскімі войскамі былі знішчаны два амерыканскіх танка «Абрамс». Сілы міжнароднай кааліцыі страцілі чатырох чалавек забітымі і двух параненымі.

Да канца сакавіка Эн-Наджаф быў узяты ў аблогуСоюзники взяли в кольцо ан-Наджаф :: Происшествия :: Top.rbc.ru. У пачатку красавіка пасля некалькіх дзён баёў горад быў узяты 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй ЗША.

Зноскі

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Сакавік 2003 года Катэгорыя:Канфлікты 2003 года Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Красавік 2003 года