Эдуард-Антоні Пятровіч Шапко (, г. Ліепая, цяпер Латвія — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1946).

Біяграфія Сын дваран Шавельскага павета Ковенскай губерні Пятра Шапко і яго жонкі Адэлаіды з Пучырскіх, быў ахрышчаны ў Лібаўскім парафіяльным касцёлеLVVA. 7085.5.7, № 442, л. 167..

У 1922—1959 гадах у Беларускім тэатры імя Я. Купалы, дзе сфарміраваўся як акцёр пад кіраўніцтвам Е. Міровіча.

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1957 года.

Творчасць Характарны і камедыйны акцёр. Яго мастацтва вылучалася сакавітасцю сцэнічных фарбаў, дэталёвай распрацоўкай паводзін і знешняга аблічча персанажа, дакладнасцю сацыяльных характарыстык вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шмігельскі, Праменны («Партызаны», «Мілы чалавек» К. Крапівы), Прыстаў («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Лейтэнант («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Кругляш («Гута» Р. Кобеца), Дароднаў, Лыняеў, Мілаўзораў, Барабошаў («», «», «», «» А. Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Мантэкі («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Настаўнік філасофіі, Жак («», «» Мальера), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Пера Каленіч («» Б. Нушыча), Вернер («Рускія людзі» К. Сіманава), Рэдзька («У стэпах Украіны» А. Карнейчука) і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі