Віталь Крупіца ( — ) — беларускі футбаліст, грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі Выклікаўся ў юнацкую зборную Беларусі і выступаў за футбольны клуб «Масты». Затым ён прысвяціў сябе пляжнаму футболу. На працягу доўгіх гадоў кіраваў аддзяленнем гэтага віду гульні барысаўскага БАТЭ, выступаў за каманду «жоўта-сініх», з якой выйграў шэраг трафеяў. Член нацыянальнай зборнай Беларусі па пляжным футболе.

Потым прысвяціў сябе масаваму футболу. Быў начальнікам аддзела масавага футбола БФФ, апошнім часам працаваў у офісе ЮНІСЕФ у Беларусі.

Памёр ва ўзросце 39 гадоў ад раку. Засталіся жонка і трое дзяцей.

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад раку