Аляксандр Вікенцьевіч Скачко (нар. , Гарадзея, Нясвіжскі павет, Польская Рэспубліка) — беларускі ўрач. Народны ўрач Беларусі (1994).
Біяграфія Скончыў Мінскі медінстытут (1958), атрымаў размеркаванне ў Сноўскую ўчастковую бальніцу, дзе прапрацаваў пяць гадоў галоўным урачом.
У лютым 1963 года Аляксандр Вікенцьевіч становіцца галоўным урачом Нясвіжскай раённай бальніцы. Узначальваў Мінскую абласную клініку. Галоўны ўрач Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (1974—1976). Галоўны ўрач 9-й Мінскай клінічнай бальніцы (1976—1996).
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1971), Ганаровае званне «Заслужаны ўрач Беларускай ССР» (1974), Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978), Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981), Медаль «Ветэран працы» (1990).
11 сакавіка 1994 года Аляксандр Вікенцьевіч Скачко стаў другім у гісторыі народным урачом Беларусі, у тым ліку за асабісты ўклад у стварэнне цэнтра трансплантацыі касцявога мозгу на базе 9-й бальніцы.
Спасылкі
В Беларуси звание народный врач присваивалось лишь дважды
Катэгорыя:Медыкі Беларусі