Тыграйскі канфлікт — узброенае супрацьстаянне паміж федэральным урадам Эфіопіі і мясцовымі ўладамі рэгіёну Тыграй, якое ўспыхнула 4 лістапада 2020 года. Прычынамі канфлікту сталі даўнія супярэчнасці паміж федэральным урадам Абія Ахмеда Алі і кіруючай штатам партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя. Алі з самага пачатку свайго прэм’ерскага тэрміну прыкладаў намаганні для зніжэння ўплыву НФВТ. У адказ партыя ігнаравала асобныя федэральныя акты і ўказанні на тэрыторыі рэгіёну.
У выніку лістападаўскай аперацыі ўрадавая армія Эфіопія змагла выцесніць праціўніка з галоўных гарадоў і аднавіць кантроль над большай часткай Тыграя. Нягледзячы на шэраг буйных паражэнняў НФВТ працягнуў супраціў і нават змог утрымаць некаторыя горныя раёны рэгіёну. Адначасова падчас канфлікту бакі абвінавачвалі тыя ці іншыя замежныя сілы ў прамым удзеле ў вайне, што напаліла палітычную абстаноўку ў гэтай частцы Афрыкі.
У чэрвені 2021 года антыўрадавыя сілы разгортваюць наступленне. Да канцы месяца эфіопскія войскі і іх саюзнікі былі выбіты з часткі цэнтральнага і ўсходняга Тыграя, у тым ліку рэгіянальнай сталіцы Мэкэле. У кастрычніку ўлады распачалі спробу рэваншу за летнія падзеі, але пацярпелі няўдачу. У гэты час тыграйскія паўстанцы кансалідуюцца з іншымі апазіцыйнымі групоўкамі краіны і разгортваюць дзейнасць за межамі рэгіёну. Тым не менш у канцы года ініцыятыва пераходзіць да федэральнай арміі.
У наступным годзе бакі селі за стол перамоваў і дамагліся мірнага пагаднення.
Перадгісторыя Эфіопія — усходне-афрыканская дзяржава без выхаду да мора. Насельніцтва краіны складае больш за 100 мільёнаў чалавек. Адрозніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасцю. Краіна падзелена на 10 рэгіёнаў, таксама званых штатамі. У кожным суб’екце маецца ўласны выбарны ўрад, заканадаўства, з перавагай той ці іншай этнічнай групы. Адным з такіх рэгіёнаў з’яўляецца Тыграй, населены прадстаўнікамі народнасці тыграі. Ён размешчаны на паўночным захадзе дзяржавы паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй. Прадстаўнікі народнасць тыграі складаюць большасць насельніцтва суседняй ЭрытрэіВ Эфиопии началась гражданская война // Дмитрий Валюженич, Anna News, 6 ноября 2020.
На працягу доўгага часу выхадцы з гэтай вобласці мелі важную ролю ў кіраванні Эфіопіяй, а НФВТ уваходзіў у кіруючую кааліцыю «Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт эфіопскіх народаў». Раней ва ўладзе стаяў народ амхара з аднайменнага штата. XX стагоддзе прайшло ва ўмовах панавання менавіта яго. Нават пераход улады ад манархіі да марксісцка-ленінскай групоўцы афіцэраў «Дэрг» у 1974 годзе нічога не змяніў: прадстаўнікі амхара захавалі сваё вяршэнства. Здзейсніўшы ваенны пераварот, «Дэрг» узяла за прыклад СССР. Прыватны гандаль забаранілі, сялян заганялі сілай на дзяржпрадпрыемствы — у калгасы, на нязгодных абрынуўся тэрор. Калектывізацыя абярнулася катастрофай: прымусовая праца і спроба татальнага дзяржаўнага планавання апынуліся неэфектыўнымі. Каля мільёна людзей загінулі ад голаду. Правалы ва ўнутранай палітыцы прывялі да таго, што ў 1991 годзе, пасля шматгадовай грамадзянскай вайны, улада перайшла да тыграйцаў.
У 2018 годзе, з прыходам да ўлады новага прэм’ера Абія Ахмеда, Народны фронт вызвалення Тыграя перайшоў у апазіцыю, імкнучыся дыстанцыявацца ад федэральных уладаў і паказаць сваё асаблівае месцаК событиям в Эфиопии // Фонд стратегической культуры, 10 ноября 2020. Асноўнай мэтай новай кіруючай вярхушкі стаў адыход ад этнічнага праўлення ў Эфіопіі, дзе рэгіёны створаны на этнічнай аснове і валодаюць шырокай аўтаноміяй«Последний шанс»: Эфиопия движется к гражданской войне // Газета.ру, Алексей Поплавский, 23 ноября 2020. Тут жа тыграйцаў пачалі выцясняць з бізнесу і з ключавых інжынерных пасадКОНФЛИКТ В ЭФИОПИИ СТАНОВИТСЯ ИНТЕРНАЦИОНАЛЬНЫМ. Тыграйскія палітыкі абвінавачвалі прэм’ер-міністра ў прадузятасці і спробе выціснуць іх з улады, а Абій Ахмед іх — у карупцыі і сабатажы рэформаўСнова война в Эфиопии. Повстанцы отвоевали столицу Тыграя, жители региона голодают.
9 верасня 2020 года мясцовыя ўлады правялі ўсеагульныя рэгіянальныя выбары ў Савет прадстаўнікоў Тыграя, нягледзячы на забарону федэральнага ўрада, які адмяніў правядзенне выбараў у рэгіёнах з-за пандэміі COVID-19. Парламент Эфіопіі прызнаў выбары неканстытуцыйнымі. Гэтае рашэнне справакавала ўскладненне адносін паміж цэнтральным урадам і ўладамі штата. На выбарах у Тыграі перамог НФВТ. 8 кастрычніка парламент Эфіопіі разарваў адносіны з Саветам прадстаўнікоў Тыграя і рэгіянальнымі выканаўчымі ўладамі.
Бакі Урадавыя сілы мелі некаторую перавагу ў падрыхтоўцы і ўзбраенні. У баях былі заўважаны савецкая 152-мм самаходная гаўбіца 2С19 «Мста-С», РСЗА БМ-21 «Град»Situation Report EEPA HORN No. 33 — 22 December Europe External Programme with Africa, 12-ствольная кітайская РСЗА PHL03, штрумавік Су-25, знішчальнік МіГ-23 і баявыя дроныየፌደራል መንግሥት በትግራይ ክልል ጊዜያዊ አስተዳደር እንዲያቋቁም የፌዴሬሽን ምክር ቤት በሙሉ ድምፅ ወሰነ .
Аднак напярэдадні вайны значна знізіла патэнцыял праўрадавых сіл звальненне з арміі некалькіх тысяч тыграйскіх афіцэраў. Адначасова ўзніклі праблемы з маральных духам лаялістаў. Так, у пачатку баявых дзеянняў каля трыццаці вайскоўцаў адмовіліся падпарадкавацца і беглі ў суседні Судан. Разам з тым гаварылася і пра перабежчыкаў са складу Паўночнага камандавання ўзброеных сіл, якія далучыліся да праціўніка.
У сваю чаргу атрады НФВТ, прадстаўленыя ў асноўным апалчэннем, рэгіянальным спецназам і паліцыяй, мелі ў распараджэнні ЗРК С-125, якія зніжалі актыўнасць варожай авіяцыі. Яны таксама валодалі некаторай колькасцю бранятэхнікі і артылерыйскіх сістэм.
Усе антыэфіопскія сілы аб’ядналіся ў так званыя «Сілы абароны Тыграя». Групоўка ўяўляла з сябе аб’яднанне сіл спецыяльнага прызначэння рэгіянальнага ўрада Тыграя, перабежчыкаў з эфіопскіх арміі, мясцовага апалчэння, членаў партый Народны фронт вызвалення Тыграя, Нацыянальны кангрэс Вялікага Тыграя, Сальсай Веян Тыграй, Партыя незалежнасці Тыграя і іншыхPlace St Pierre, 19 April 2021: Guerre civile au Tigré, la situation sur le terrain (Fulvio Beltrami). Значную частку атрадаў склала моладзьEthiopia Insight, 27 April 2021: René Lefort: Ethiopia’s vicious deadlockInternational Crisis Group, 2 April 2021: Ethiopia’s Tigray War: A Deadly, Dangerous Stalemate.
Акрамя вышэйпералічаных, у канфлікце прымалі актыўны ўдзел апалчэнцы Фано. Байцы міліцыі — прадстаўнікі народа амхара. Групоўка сфармавалася ў 2010-х гадах, а павелічэнне ўплыву і ролі арганізацыі адбылося ў 2019 годзе ў сувязі з прыходам да ўлады прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Апалчэнцы прытрымліваліся ўльтранацыяналістычнай ідэалогіі, якая мае на ўвазе дэмантаж федэральнай сістэмы і аднаўленне цэнтралізаванай «імперскай» дзяржавы, дзе ў мінулым дамінавалі эліты амхараየፋኖ አማራ በጎንደር የመጨረሻ ማስጠንቀቂያ («Última advertència dels fano Amhara de Gondar»). Vídeo penjat a facebook el 24 d’agost de 2020 on un grup d’uns 40 fano es presenta i exigeix l’alliberament de companys fano empresonats a la regió.; ፋኖ አማራ ጎንደር («Fano Amhara Gondar»). Vídeo penjat a facebook el 25 de novembre de 2020. Probablement fou fet durant la campanya del Wolkayt contra el Tigré. S’observa uns 100 fano cridant l’eslògan: «Fano, cap endavant, woyane cap enrere; victoria al poble Amhara, victòria als Fano, victòria al poble d’Etiòpia; Fano guanyarà, fano cap endavant!».; ፋኖዎቻችን ከአንገረብ ማረሚያ ቤት ሲወጡ የህዝብ አቀባበል ፋኖ አማራ («Els nostres Fano mentre surten del correccionari d’Anghereb i són rebuts pels fano Amhara»). Vídeo penjat el 7 de febrer de 2021 a facebook on es mostra el moment en què diversos fano surten alliberats de la presó central de la ciutat de Gondar.; #አስቻለው #ደሴ ከዓመት በፊት የተናገረው («Astxalew Desie durant una xerrada de fa un any»). Vídeo del 8 d’octubre del 2019 mostrant un tros d’una xerrada del líder fano Astxalew Desie caigut a mitjans del mateix any.. Яны мелі падтрымку з боку рэгіянальнага ўрада штата Амхара, які за кошт Тыграя планаваў стварыць дзве новыя адміністрацыйныя зоны. Амхарскія лабісты дамагаліся прадастаўлення супляменнікам найбольш ўрадлівых зямель.
У лютым 2021 года да баявых дзеянняў на баку ўладаў далучыліся рэгіянальныя падраздзяленні з Афара. Улетку пачалася мабілізацыя фарміраванняў мясцовага падпарадкавання ў штатах Бенішангуль-Гумуз, Дырэ-Дауа, Гамбела, Аромія, Сідама, Самалі і Вобласць Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі. Гэтыя сілы прдстаўлялі сабой апалчэнні, аб’яднаныя па рэгіянальна-этнічным прынцыпе. У сваю чаргу паўстанцы заручаліся падтрымкай такіх арганізацый як Вызваленчая армія Арома, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Афара, Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара і Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама.
Храналогія
Пачатковая фаза
4 лістапада эфіопскія ўлады заявілі, што Народны фронт вызвалення Тыграя здзейсніў серыю нападаў на часці ўрадавай арміі ў Мэкэле і на мяжы з рэгіёнам Амхара. У выніку загінулі некалькі салдат, пашкоджанні атрымала бранятэхнікаВ эфиопском штате Тыграй введено военное положение. У той жа дзень федэральны парламент прапанаваў прызнаць Народны фронт вызвалення Тыграя тэрарыстычнай арганізацыяй. Пасля ў рэгіёне ўведзена надзвычайнае становішча, да яго межаў пачалі сцягвацца падраздзяленні Узброеных сіл Эфіопіі. Згодна з заявай урада, асноўнымі задачамі дзеянняў федэральных уладаў у Тыграі сталі падтрыманне законнасці і прыцягненне да адказнасці асоб, якія дэстабілізуюць сітуацыю ў краінеПремьер Эфиопии отказался от внешней помощи в операции в Тыграі // Взгляд, 15 ноября 2020. Адначасова з гэтым, лідар Тыграя і старшыня НФВТ Дэбрэцыан Гебрэмікаэль прывёў апалчэнне, ваенізаваныя фарміраванні і Народны фронт вызвалення ў поўную боегатоўнасцьВласти Эфиопии начали внутренний вооружённый конфликт. Тым часам улады Эфіопіі адключылі ў Тыграі электрычнасць, тэлефонную сувязь і інтэрнэт. У Мэкэле была чутна страляніна. Федэральныя СМІ Эфіопіі паведамілі аб першых ахвярах сутыкненняў на мяжыКризис в Тыграі. Таксама было заяўлена, што Дэбрэцыян Гебрэмікаэль адхілены ад улады, а замест яго адміністрацыі ствараўся Пераходны ўрад на чале з Мулу Нега.
Урад краіны разгарнуў шырокамаштабную ваенную аперацыю супраць НФВТ. Пасля серыі лакальных сутыкненняў і паветраных налётаў федэральная армія пачала штурм Хумеры, аднаго з ключавых гарадоў рэгіёну. Тут размяшчалася база тыграйскага спецназа, які мог аказаць сур’ёзны супраціў ворагу, але з-за праблем на іншых участках фронту кіраўніцтва НФВТ адклікала спецназ з горада. У выніку Хумера засталася пад абаронай толькі апалчэнцаў, што не змаглі сур’ёзна супрацьстаяць урадавым войскам. Пазней спецназ усё ж вярнуўся ў Хумеру, але яму не ўдалося пераламаць сітуацыю. Ужо 11 лістапада горад паў.
Паралельна НФВТ заявіў, што Эрытрэя пачала ваеннае ўварванне ў Тыграй з мэтай атакі на паўстанцаў і падтрымкі федэральных войск ЭфіопііАфриканский Союз потребовал прекращения боевых действий в Эфиопии из-за заявления лидера Тыграя об эритрейском вторжении. У сваю чаргу Абій Ахмед заявіў, што Эрытрэя, а таксама Джыбуці, Самалі, Судан і Кенія цалкам падтрымліваюць пазіцыю яго ўрада ў дачыненні да крызісу ў Тыграі, але выключна на дыпламатычным узроўні. Тым не менш раніцай 14 лістапада сілы НФВТ нанеслі ракетны ўдар па Эрытрэі, як мінімум 2 ракеты трапілі ў аэрапорт горада АсмэраРакеты, выпущенные из Эфиопии попали в столицу Эритреи.