Бітва за Шушу — баявыя дзеянні, якія доўжыліся з 4 па 9 лістапада 2020 года падчас Карабахскага канфлікту.

У сярэдзіне кастрычніка, прасоўваючыся ад горада Джэбраіл, азербайджанскія ваенныя захапілі горад Гадрут. Пазней азербайджанскія сілы прасунуліся далей на поўнач, увайшоўшы ў раён горада Шуша. Азербайджан узяў пад кантроль сяло Чанакчы і частку стратэгічнай дарогі Шуша—Лачын 4 лістапада, а армянскія войскі пасля закрылі дарогу для мірнага насельніцтва. 8 лістапада прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што азербайджанскія сілы ўзялі пад свой кантроль горад; Арменія адмаўляла прадстаўленую інфармацыю. На наступны дзень Міністэрства абароны Азербайджана апублікавала відэа з горада, якое пацвярджае поўны кантроль Азербайджана. У той жа дзень улады НКР пацвердзілі, што страцілі кантроль над Шушай.

Гл. таксама Штурм Шушы (1992) Бітва за Гадрут (2020)

Катэгорыя:Лістапад 2020 года Катэгорыя:Бітвы Азербайджана Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Канфлікты 2020 года Катэгорыя:Бітвы Арменіі Катэгорыя:Канфлікт у Нагорным Карабаху (2020)