Эмануіл Хацкелевіч Адэльскі (нар. , Кіеў, Украіна — ) — спецыяліст у галіне цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі. Доктар тэхнічных навук (1950), прафесар (1950). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1949).

Біяграфія Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут (1916).

Выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1929, кафедра цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі, прафесар, у 1929—1967 гадах — загадчык кафедры, з 1976 года — прафесар-кансультант), у гады Вялікай Айчыннай вайны — у Куйбышаўскім політэхнічным інстытуце (Расія).

Навуковыя інтарэсы: гідрамеханіка патокаў; цепла- і масаабмен; разлік трубаправодаў.

Сям’я

сын Якаў Эмануілавіч Адэльскі (нар. 1932) — кандыдат тэхнічных навук.

Літаратура Адэльскі Эмануіл Хацкелевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1969. — Т. 1. — С. 136. Адэльскі Эмануіл Хацкелевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 13. Одельский Эммануил Хацкелевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 462—463. Одельский Эммануил Хацкелевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 529.

Катэгорыя:Фізікі Беларусі