Цалаванне Іаакіма і Ганны — абраз сярэдзіны XVIII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .

Сюжэт Ля шэрых з чорным раслінным арнаментам з аканфам калон, якія сімвалізуюць , стаяць павернутыя да цэнтра Іаакім у зялёным хітоне, карычневым гімаціі, у сандалях і Ганна ў сінім хітоне, цёмна-чырвоным плашчы з белай хусткай на галаве і ў чырвоных туфлях. З грудзей Іаакіма і Ганны вырастаюць два зялёныя сцяблы, увенчаныя белай лілеяй, на якой у залатым пучку прамянёў стаіць Марыя ў сінім хітоне, цёмна-чырвоным плашчы. У карычнева-чырвоным прарыве воблакаў — , выдзелены трохвугольным німбам, у выглядзе голуба — Святы Дух. Пазалочаны фон з раслінным ляпным арнаментам, зялёным пейзажам раздзелены калонамі. Карычнева-зялёны позем расчэрчаны чырвонымі лініямі.

Паходжанне Абраз выяўлены ў 1920 годзе ва Успенскай царкве в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні І. М. Громавай, В. О. Кірыкавым, , Ф. А. Мадоравым, Л. І. Пятрэнкам, М. М. Памяранцавым у 1954—1956 гадах (Масква). Сталярная работа выканана А. П. ЯгоравымЖывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42..

Выстаўкі

Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998 Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 1999 Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск. 1999 Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000

Літаратура

Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство

Катэгорыя:З’явіліся ў 1720-я гады Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Мсціслаўскім раёне Катэгорыя:Басценавічы Катэгорыя:1720-я ў Беларусі Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя