Сурміліцы () — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Клярынаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 17 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 18 км на поўнач ад Рудні, за 14 км на паўночны захад ад аўтадарогі Дзямідаў - Рудня. За 20 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

Назва Фіксаваліся прозвішчы Сурміла (Белагруда), Сурміловіч (Горадня).https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99FL-92VM?cat=2325345&i=287&lang=plhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89D3-37DL?i=389&cat=2325238 Ад двухасноўнага балцка-літоўскага імені Sur-milasLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 860..

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць)