Загоціна () — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чысцікоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 55 жыхароў (2007). Па факце ў 2018 годзе пражывала 20 чалавек.

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 6 км на ўсход ад Рудні, за 3 км на поўнач ад аўтадарогі Арол — Віцебск. За 5 км на паўночны захад ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 450 км на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць)