Сабрына Харман (; нар. 5 студзеня 1978) — вайсковец арміі ЗША, датычная да катаванняў зняволеных у турме Абу-Грэйб.
Харман абвінавачвалася ў жорсткім абыходжанні са зняволенымі, невыкананні абавязкаў па іх абароне і непрыстойных паводзінах. Падчас судовага працэсу, які праходзіць на вайсковай базе Форт-Худ у штаце Тэхас, былі прадстаўлены фатаграфіі, якія пацвярджаюць факты здзекаў Харман і іншых амерыканскіх вайскоўцаў над зняволенымі іракцамі.
Харман пазіравала на фоне аголеных іракцаў, напісала на назе аднаго з іх слова «гвалтаўнік», іншага зняволенага, абматанага правадамі, яна паставіла стаяць на вузкай скрыні, заявіўшы, што яго ўдарыць токам, калі ён упадзе на падлогу ці хаця б паварушыцца.
На адной з фатаграфій Харман пазіруе, усміхаючыся і паказваючы вялікі палец, побач з целам закатаванага да смерці зняволенага Манадэла аль-Джамадзі (быў забіты работнікамі ЦРУ).
16 мая 2005 года была прызнана вінаватай па 6 з 7 пунктаў абвінавачванняВ США военнослужащая признана виновной в издевательствах в тюрьме «Абу-Грейб» // NEWSru, 17 мая 2005. Прысуджана да шасці месяцаў турмы.
Спасылкі « She’s No Stranger To Grisly Images.» CBS: 10 May 2004. Spinner, Jackie. «Soldier: Unit’s Role Was to Break Down Prisoners.» The Washington Post: 8 May 2004. 18 June 2004. Gourevitch, Philip and Errol Morris. Exposure: The woman behind the camera at Abu Ghraib. The New Yorker: March 24, 2008. Morris, Errol. The Most Curious Thing. The New York Times. 19 May 2008 Катэгорыя:Катаванні зняволеных у турме Абу-Грэйб Катэгорыя:Ваенныя злачынцы Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны