Рэспубліка Кувейт () — кароткачасовая марыянеткавая дзяржава, якая праіснавала з 4 да 28 жніўня 1990 года, калі Кувейт быў захоплены іракскім урадам.

Падчас уварвання іракскія сілы спрыялі рэвалюцыі, наладжанай кувейцкімі вайскоўцаміClive H. Schofield & Richard N. Schofield (Ed.). The Middle East and North Africa. New York: Routledge. 1994. p. 147.. 4 жніўня было абвешчана аб стварэнні «Часовага ўрада свабоднага Кувейта», які ўключаў 9 кувейцкіх афіцэраў-калабарацыяністаў, на чале якіх стаяў Алаа Хусейн Алі, намінальны кіраўнік дзяржавы, галоўнакамандуючы, міністр абароны і ўнутраных спраўNewsweek Vol. 116. 1990. p. 20..

Эмір Кувейта збег у Саудаўскую Аравію і заснаваў урад у выгнанніMichael S. Casey. The History of Kuwait. Westport, CT: Greenwood Press. 2007. p. 93..

Рэспубліканскі рэжым абвінавачваў манархістаў у антынароднай, антыдэмакратычнай, праімперыялістычнай і прасіянісцкай палітыцы, а таксама ва ўзбагачэнні за кошт прысваення нацыянальных рэсурсаўMichael S. Casey. The History of Kuwait. Westport, CT: Greenwood Press. 2007. p. 93..

7 жніўня «Часовы ўрад свабоднага Кувейта» абвясціў Рэспубліку Кувейт з Алаа Хусейнам Алі ў якасці прэм’ер-міністраDaily Report: Soviet Union. Issues 147—153. 1990. p. 124..

8 жніўня іракскі ўрад абвясціў аб «зліцці» Кувейта з ІракамRichard Alan Schwartz. The 1990s. New York: Facts on File, Inc. 2006. p. 74.. Савет рэвалюцыйнага камандавання Ірака заявіў: «Свабодны часовы кувейцкі ўрад вырашыў прасіць супляменнікаў у Іраку, кіраваных рыцарам арабаў і правадыром іх паходу прэзідэнтам фельдмаршалам Садамам Хусейнам, аб прыняцці іх як сыноў у іх вялікую сям’ю, аб вяртанні Кувейта ў склад Вялікага Ірака, Радзімы-маці, і аб забеспячэнні поўнага адзінства Ірака і Кувейта»Quoted in Lawrence Freedman. A Choice of Enemies: America Confronts the Middle East. New York: PublicAffairs. 2008. pp. 217—218. See also Rabinovich and Shaked, pp. 403—404.. Хусейну Алі далі пасаду намесніка прэм’ер-міністра Ірака. 28 жніўня Кувейт быў абвешчаны 19-й правінцыяй Ірака, губернатарам Кувейта быў прызначаны Алі Хасан аль-Маджыд.

Гл. таксама Вайна ў Персідскім заліве

Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Блізкага Усходу Катэгорыя:Вайна ў Персідскім заліве Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1990 годзе</div>