«Беларускі гальфстрым» — творчае аб’яднанне, якое мае на мэце агучванне беларускай мовай найлепшых сучасных кінастужак. Кіраўнік праекту — Франак Вячорка"Беларускі Гальфстрым" агучвае па-беларуску лепшыя фільмы. «Радыё Свабода».
Гісторыя Праект распачаўся ў 2005 годзе з агучваньня па-беларуску вядомай брытанска-амерыканскай каляднай камедыі «Любоў насамрэч». У агучванні ўзялі ўдзел як прафесійныя акцёры: Анатоль Шурпін, Юрась Бушлякоў, Вераніка Пашкевіч, гэтак палітык Аляксей Янукевіч ды іншыя«Беларускі Гальфстрым» — кіно па-беларуску (абноўлены). «Радыё Свабода».
У 2007 годзе быў агучаны беларускай мовай мультфільм «Шрэк Трэці»Дзеці Шрэка пачалі размаўляць па-беларуску. «Салідарнасць». Ролі агучылі Святлана Зелянкоўская, Аляксандр Памідораў, Ягор Маёрчык, Мікола Рабычын, Макс Івашын, Павал Яскевіч, а таксама студэнты розных ВНУ. З англійскай мовы пераклад зрабіла Таццяна Беланогая«Шрэк-3» па-беларуску. «Радыё Свабода».
У 2008 годзе былі перакладзены і агучаны па-беларуску «Беларускім Гальфстрымам» культавы гангстарскі баявік «Крымінальнае чытво» ды дзіцячы фільм «Маленькая калядная казка»«Крымінальнае чытво» па-беларуску. Радыё Свабода, 27 сакавік 2013. Ініцыятарам дубляжу выступіў Франак Вячорка, рэжысёрам — Аляксандр Памідораў. Пераклад зрабіў Макс Шчур, а рэдактарамі выступілі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка і Пятро Садоўскі.
Катэгорыя:Кінематограф Беларусі Катэгорыя:Творчыя аб’яднанні