Уладзiмiр Пятровiч Адаскевiч (нар. , пас. Радунь, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-дэрматавенеролаг. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2000). Кіраўнік навуковай школы «Дыягностыка і лячэнне распаўсюджаных хранічных дэрматозаў».

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1979; дактарантура, спецыяльнасць «Кожныя і венерычныя хваробы», 1995).

Выкладчык Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (з 1979 года, кафедра дэрматавенералогіі, з 1997 года — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: неадкладныя станы ў дэрматалогіі; хваробы прыдаткаў скуры; алергадэрматозы; дэрматозы твару; фізіятэрапія ў дэрматалогіі; змешаныя інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам.

Узнагароды Нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2003), памятныя медалі Польскага дэрматалагічнага таварыства (2001, 2014), бронзавы знак Еўрапейскай акадэміі дэрматалогіі і венералогіі (2012), званні «Ганаровы доктар медыцыны Польскага дэрматалагічнага таварыства» (2014), «Ганаровы член Балтыйскай асацыяцыі дэрматавенеролагаў» (2014).

Літаратура

Адаскевич Владимир Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 43.

Спасылкі Персанальная старонка на сайце ВДМУ

Катэгорыя:Дэрматолагі Беларусі Катэгорыя:Венеролагі