Маці Божая Жываносная крыніца — абраз XVI стагоддзя, выяўлены ў царкве Макар’еўскага манастыра в. Чонкі Гомельскага раёнаБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .
Апісанне
Кампазіцыя падзяляецца на два ярусы. Знізу вакол шматграннага басейна адлюстраваныя людзі розных слаёў у чырвоным, зялёным, сінім, жоўтым, белым, чорным адзенні, якія прагнуць вылечыцца, ачысціццаЖывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 28-29.. Зверху ў храме на троне сядзіць Маці Божая ў зялёным хітоне, жоўтым мафорыі, з дзіцем у зялёным хітоне, ружовым гімаціі, якая благаслаўляе дзвюма рукамі. За тронам стаяць архангелы Міхаіл і Гаўрыіл з шэрымі і ружовымі крыламі ў чырвоным, зялёным адзенні, з зярцаламі і кіямі ў руках. Злева на фоне пейзажу з ракой — імператар Леў I у чырвонай мантыі паказвае хвораму ў жоўтым адзенні на лекавую крыніцу каля Канстанцінопаля, дзе ў V стагоддзі ім быў пабудаваны храм. У гонар гэтага ў Візантыі адбывалася свята абнаўлення Маці Божай, названай «Жываноснай крыніцай». Палі цёмна-зялёныя.
Паходжанне
Абраз выяўлены ў 1918 годзе ў царкве Макар’еўскага манастыра в. Чонкі Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.
Раскрыты ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні , А. М. Мішуковай у 1954-57 гадах (Масква).
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны XVI стагоддзя Катэгорыя:Рэлігія ў Гомельскім раёне Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь