Сашэсце ў пекла — абраз другой паловы XVII стагоддзя са Спаса-Праабражэнскай царквы ў г. Чачэрску. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .

Сюжэт

У пазалочанай мандорле адлюстраваны Хрыстос у цёмна-чырвоным хітоне, вохрыстым гімаціі. У левай руцэ — харугва, правай падымае з пекла Адама ў зялёным адзенні, за якім відаць Еву ў чырвоным мафорыі. Каля перакрыжаваных шэрых створак варот пекла з ланцугамі, замкамі, якія разлятаюцца, паказаны праведнікі, прарочыцы ў чырвоным, вохрыстым, карычневым адзенні. Цікавай з’яўляецца мужчынская фігура ў чырвонай дэліі, падбітай футрам, з вялікім футравым каўняром і ў сінім жупане, падпяразаным поясам. На заднім плане — вохрыста-ружовыя горы, цёмныя даліны, пазалочаны фон. Палі блакітныя з белым раслінным арнаментам. Аздоблены валікамі, «камянямі».

Паходжанне Абраз выяўлены экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у Праабражэнскай царкве Чачэрска.

Ікона раскрыта ў дзяржаўным мастацкім музеі БССР Н. Ф. Высоцкай пад кіраўніцтвам У. С. Харанекі і А. С. Шпунта ў 1978 годзе (Мінск)Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42..

Выстаўкі

Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Іканапіс Гомельшчыны XVII—XIX стст. Мінск. 1994 Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000 Помнікі хрысціянства ў пластыцы і жывапісе Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2001

Літаратура

Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство

Катэгорыя:Карціны 1678 года Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Чачэрскім раёне