Раіса Іванаўна Цітко ( в. Юраўляны на Беласточчыне — ) — Герой Сацыялістычнай Працы, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці.

Біяграфія З 1952 года па 1974 год працавала свінаркай у саўгасе «Перамога» (зараз КСУП «Кракоўка»).

У 1971 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджана ордэнамі Леніна (1971) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), граматай Вярхоўнага Савета БССР (1960).

Літаратура Ніколаев, Ю. И. Материнский наказ / Ю. И. Николаев // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 546—548. (Вызначыліся працай. Герой Сацыялістычнай Працы). Цітко Раіса Іванаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 29. Цітко Раіса Іванаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 546. (Вызначыліся працай. Герой Сацыялістычнай Працы).