Рэ́чыцкі праспект — праспект у Савецкім раёне Гомеля, адна з галоўных магістралей горада. Да 14 чэрвеня 2013 года вуліца называлася Рэчыцкай шашой, бо і была фактычна часткай шашэйнай дарогай да РэчыцыО Городе над Сожем Речицкое шоссе станет проспектом.

Размяшчэнне Арыентаваны з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад безназоўнай плошчы на скрыжаванні з вуліцай Барыкіна і Куйбышаўскім праездам, з паўднёвага ўсходу прымыкаюць вуліцы Клермон-Феран і Жукава, з паўночна заходняга — вуліцы Крайняя і Брэсцкая, далей з паўднёвага ўсходу прымыкае вуліца Валгаградская, з поўначы — Сасновая, перасякае вуліцу Міжгароднюю, з паўднёвага ўсходу прымыкае Студэнцкі праезд, далей перасякае вуліцу Косарава, завяршаецца скрыжаваннем з Аб’язной і Давыдаўскай на граніцы горада. Працягам вуліцы з’яўляецца магістраль . Даўжыня праспекта складае каля 4,8 км.

Гісторыя Вуліцу пачынаюць інтэнсіўна забудоўваць з 1960-х гадоў. З’явіліся жылыя масівы ад пачатку вуліцы да скрыжавання з вуліцай Жукава (толькі цотны бок), і ад скрыжавання з вуліцай Крайняй да скрыжавання з вуліцай Сасновай.

У 1968 годзе ў канцы вуліцы, на цотным баку закладзены парк у гонар будучай 25-й гадавіны перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У 1968 годзе ў заходняй частцы парка ў памяць загінулых салдат і партызан, а таксама да 50-й гадавіны абвяшчэння савецкай улады, закладзены «Курган Славы».

У канцы 1980-х пачынаюць забудову мікрараёнаў № 51, 52, 53.

На вуліцы размешчаны

Гандлёвы цэнтр «Мандарын Плаза» Адміністрацыя Савецкага раёна Гомельаблаўтатранс — інжынерна-вылічальны цэнтр Аблаўтатрэста (1975; архітэктар В. Саенка). Палац культуры «Фестывальны» Свята-Міхайлаўская царква Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Суд Савецкага раёна Гандлёвы дом «Рэчыцкі» Рынак «Давыдаўскі» Яслі-сады № 42, № 139 і № 155 Сярэдняя школа № 62

Таксама праспект мяжуе са скверам імя Янкі Купалы, паркам Фестывальным, скверам Ратавальнікаў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Праспекты Гомеля Катэгорыя:Савецкі раён (Гомель)