Міхаіл Мар’янавіч Гружэўскі () — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзіўся 13 студзеня 1955 года ў в. Каменка Ашмянскага раёна Маладзечанскай вобласці.

Скончыў Каменскую васьмігадовую школу (1970), Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1973), гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Шлях Леніна» Іўеўскага раёна дыспетчарам (1973), служыў у пагранічных войсках (1973—1975). Працаваў выкладчыкам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі (1975—1984), намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце (1984—1986) у СШ № 2 г. Ашмяны. У 1986—1987 гадах — інспектар Ашмянскага раённага аддзела адукацыі. З 1987 года па 2018 год — дырэктар СШ № 1 г. Ашмяны.

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 25, 26, 27 скліканняў.

Памёр 22 верасня 2018 года.

Узнагароды Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (2002), Ордэн Францыска Скарыны (2011), грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014), званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» (2016).

Ушанаванне памяці Восенню 2019 года імя Міхаіла Гружэўскага нададзена сярэдняй школе № 1 у Ашмянах.

Крыніцы

Літаратура Волынец, Н. «Душа обязана трудиться» : интервью с директором СШ № 1 города Ошмяны / Наталия Волынец // Гродзенская праўда. — 2015. — 29 красавіка. — С. 4. Гружевский, М. «Я горд быть директором первой школы» / Михаил Гружевский // Ашмянскі веснік. — 2009. — 19 верасня. — С. 1, 4. Гружэўскі Міхаіл Мар’янавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2015. — С. 20-21. Гружэўскі Міхаіл Мар’янавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 561. Кохановская, Л. «Это высокая награда всего коллектива»: орден Франциска Скорины из рук Президента получил директор средней школы № 1 г. Ошмяны Михаил Гружевский / Лариса Кохановская // Ашмянскі веснік. — 2011. — 13 ліпеня. — С. 3. Николаев, Ю. Ошмянское притяжение : о Михаиле Марьяновиче Гружевском — директоре СШ № 1 / Юрий Николаев // Ашмянскі веснік. — 2007. — 6 студзеня. — С. 4.

Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ашмян