Наталля Пятроўна Ялавая (нар. ) — беларускі навуковец. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Прарэктар па выхаваўчай працы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Біяграфія Дачка вядомага беларускага і савецкага хіміка Пятра Паўлавіча Строкача. Выпускніца сярэдняй школы № 21 г. Брэста. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна.

Член Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2018 года намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Брэсцкай Вузаўскай выбарчай акругі № 10.

Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандра Лукашэнка 28 кастрычніка 2020 года Наталля Ялавая, выконваючы даручэнне Аляксандра Лукашэнкі адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыяхЛукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых, падпісала дакладную запіску пра адлічэнне студэнтаў БрДТУ за «неаднаразовае парушэнне ўмоў дагавораў аб падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, парушэнне Правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў БрДТУ».

Сям’я Муж — Сяргей Васільевіч Ялавой, падпалкоўнік у адстаўцы. Сын — Павел. Дачка - Юлія.

Працы

У сааўтарстве Инженерная гидроэкология: пособие / Н. П. Яловая, П. П. Строкач, О. П. Бурко. — Брест: Брестский государственный технический университет, 2010. — 294 с., л. цв. ил.: ил., табл. — ISBN 978-985-493-173-9. Экология и гидрохимия: Словарь-справочник / Н. П. Яловая, П. П. Строкач. — Брест: БГТУ, 2004. — 315 с.

Літаратура

Спасылкі Старонка на Facebook

Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены РГА «Белая Русь»