Галіна Вікенцьеўна Багдановіч (, в. Гродзі Ашмянскага раёна — ) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971).
Біяграфія З 1966 года працавала даяркай на ферме Гродзі калгаса імя Крылова. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971).
Узнагароды Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), медалём «За працоўную адзнаку» (1973).
Літаратура Багдановіч Галіна Вікенцьеўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016.- С. 33. Багдановіч Галіна Вікенцьеўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С.549. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання