Дніпроўскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага профілю, якая знаходзіцца ў Дніпры.
Гісторыя Заснаваны 11 верасня 1922 года па рашэнні Упраўлення адукацыяй УССР на базе кафедры заатэхнікі Кіеўскага політэхнічнага інстытута як Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут. Складаўся першапачаткова з ветэрынарнага і заатэхнічнага факультэтаў. У 1930 годзе на базе заатэхнічнага факультэта быў створаны Кіеўскі заатэхнічны інстытут, які пастановай Саўнаркама УССР ад 19 красавіка 1934 года быў перабазаваны ў Днепрапятроўск. 14 мая 1991 года Інстытут быў перайменаваны ў Днепрапятроўскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. У 1995 годзе быў адкрыты інстытут паслядыпломнай адукацыі, а з 1996 года функцыянуе магістратура. У 2014 годзе аграрны універсітэт перайменавалі на аграрна-эканамічны.
Структура Інстытуты і факультэты Інстытут эканомікі Інстытут біятэхналогіі і здароўя жывёл Агранамічны факультэт Інжынерна-тэхналагічны факультэт Факультэт водагаспадарчай інжынерыі і экалогіі Інстытут паслядыпломнай адукацыі
Каледжы Верхнедняпроўскі каледж Новамаскоўскі каледж Тэхналагічны каледж Каледж электрыфікацыі Нікапальскі каледж Эрастаўскі каледж імя Э. К. Бродскага
Спасылкі Афіцыйны сайт установы
Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:1922 год ва Украіне