Лілія Рыгораўна Козырава (нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі юрыст. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2008). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзілася 26 студзеня 1952 года ў Бабруйску.

У 1977 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Прафесійную працоўную дзейнасць пачала на пасадзе стажора пракуратуры Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1979—1991 гадах працавала ў Дзяржарбітражы пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце: спачатку кансультантам, затым — дзяржаўным арбітрам.

У 1991 годзе назначана суддзёй гаспадарчага суда Мінскай вобласці, у 1995 годзе — суддзёй Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. Са снежня 2001 года па люты 2008 года займала пасаду намесніка Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. З лютага 2008 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Удзельнічала ў распрацоўцы праекта Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і другіх заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь. Мае шэраг публікацый, у тым ліку з’яўляецца сааўтарам каментарыяў да Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь з аглядам практыкі гаспадарчых судоў, Закону Рэспублікі Беларусь «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)», навучальнага дапаможнiка «Міжнароднае рэгуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці».

Унесеная ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны класСуддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Козырава Лілія Рыгораўна .

Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Суддзі Беларусі