Віктар Мікалаевіч Мурашоў (; , , Ленінградская вобласць — ) — расійскі і беларускі скульптар.
Біяграфія У 1950—1955 гадах навучаўся ў Сярэдняй мастацкай школе пры Інстытуце імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе, а ў 1955—1961 гадах на скульптурным факультэце Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. Скончыў з адзнакай інстытут, накіраваны працаваць скульптарам у Цюмень. Член Саюза мастакоў СССР з 1962 года, праз год узначаліў Цюменскую арганізацыю Саюза мастакоў.
З 1977 года ў Беларусі.
Творчасць Працуе ў станковай, манументальнай і мемарыяльнай скульптуры. Для творчасці характэрны лепшыя традыцыі рэалістычнага мастацтва, глыбокія партрэтныя характарыстыкі вобразаў, вытанчаная мадэліроўка і абагульненасць форм. Сярод твораў «Пецька Спічкін» (1959), «Маці» (1964), «Пятроўна», «Баба Вера», «Барыс Іванавіч», «Працоўныя рэзервы», «Партрэт Кандрата Бялова», «Падсобніца» (1964), «Партрэт С. Санджыева» (1972), «Партрэт Жалтоўскага» (1975)МУЗЕЙНЫЙ КАЛЕНДАРЬ. Каслинский историко-художественный музей., «Міша Мароз» (1978), «Генерал Карбышаў» (1984), «Народны артыст Беларусі З. Бабій» (1995), партрэты П. Яршова (1975), М. Лужаніна (1983), П. Шыянка (1984), мемарыяльныя дошкі З. Бабію, А. Кавалёву, Ф. Гахаву ў Мінску, помнікі Дз. І. Салуніну ў Беламорску (1958), Дз. Карбышаву ў Цюмені (1968; абодва Расія), помнік Піліпу Кавалёву ў Клічаве (1991) і іншыя. Аўтар барэльефа дзяржаўнага герба для Дома ўрада ў Мінску (1997).
Творы захоўваюцца ў мастацкіх музеях Мінска, Масквы, Цюмені, іншых гарадоў Расіі.
Сям’я Мае дачку Вольгу Мурашка, таксама скульптарка.
Крыніцы
Літаратура Чаркина Г. И. Виктор Мурашов. Л., 1986.
Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары Расіі