Нацыянальны ўніверсітэт Узбекістана (НУУз) () — вышэйшая навучальная ўстанова ва Узбекістане.

Першапачаткова ўніверсітэт быў створаны як мусульманская вышэйшая навучальная ўстанова пад назвай Туркестанскі народны ўніверсітэт. У 1919 годзе Туркестанскаму народнаму ўніверсітэту быў прысвоены статус дзяржаўнага. З 1923 па 1960 год ён функцыянаваў пад назвай Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт, а з 1960 года па 2000 год называўся Ташкенцкім дзяржаўным універсітэтам. У 2000 годзе прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў прысвоіў Ташкенцкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту статус нацыянальнага, і ўніверсітэт стаў насіць назву Нацыянальны ўніверсітэт Узбекістана.

Структура У склад НУУз уваходзяць наступныя факультэты: Факультэт матэматыкі Факультэт прыкладной матэматыкі і інтэлектуальных тэхналогій Факультэт фізікі Факультэт хіміі Факультэт біялогіі Факультэт экалогіі Факультэт геаграфіі і прыродных рэсурсаў Факультэт геалогіі і геаінфармацыйных сістэм Эканамічны факультэт Факультэт сацыяльных навук Факультэт замежнай філалогіі Факультэт журналістыкі Факультэт тэквандо і спартыўнай дзейнасці Філіял у горадзе Джызак

Вядомыя выпускнікі Гл. :Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана

Спасылкі Афіцыйны сайт НУУз

Катэгорыя:Універсітэты Узбекістана Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Ташкента