Аль-Каіда ў Іраку (, Ка’іда аль-Джыхад фі білад ар-рафідайн — «База джыхаду ў Двурэччы») — аддзяленне міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каіда, якое існавала ў Іраку ў 2004—2006 гадах. Першапачаткова група насіла назву «Армія адзінабожжа і джыхаду», але змяніла імя пасля таго, як аз-Заркаві (стваральнік групы) у сваім лісце да Бен Ладэна восенню 2004 года прапанаваў далучыцца да Аль-Каіды. Пасля гібелі аз-Заркаві ў 2006 годзе Аль-Каіда ў Іраку без згоды асноўнага кіраўніцтва стварыла «Ісламскую дзяржаву Ірак», якая пазней ператварылася ў «Ісламскую дзяржаву Ірака і Леванта». Аль-Каіда ў Іраку спыніла існаванне пасля стварэння ІДІЛ, а ў лютым 2014 года кіраўніцтва Аль-Каіды афіцыйна адмежавалася ад ІДІЛ і заявіла, што не нясе адказнасці за дзеянні групоўкі.
Спасылкі Аль-Каида в Ираке // Agentura.ru
Катэгорыя:Іракскія паўстанцы Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2006 годзе Катэгорыя:Аль-Каіда