Энве́р Галі́м (; 15 сакавіка 1915, Казань, Расійская імперыя — 2 сакавіка 1988, Нью-Ёрк, ЗША) — татарскі пісьменнік і журналіст, адзін з перакладчыкаў Бібліі на татарскую мову.

У 1938 годзе Энвер Галім скончыў Інстытут татарскай мовы і літаратуры, пасля чаго працаваў школьным настаўнікам і журналістам. У 1941 трапіў у войска, ваяваў з нацыстамі. Моцна паранены, трапіў у нямецкі палон. Знаходзячыся ў лагеры для ваеннапалонных, пачаў пісаць артыкулы для газеты «Ідэль-Урал», якая выдавалася для татарскіх легіянераў. Пасля вызвалення збаяўся вяртацца ў СССР, а каб пазбегнуць дэпартацыі, прыняў турэцкае грамадзянства і змяніў імя на Энвер Галімаглу.

Па вайне працягнуў журналісцкую кар’еру, пісаў артыкулы для часопіса татарскіх эмігрантаў «Азад Ватан» (). У 1953—1988 працаваў радыёжурналістам у татарска-башкірскай службе Радыё «Свабода» (з 1968 — нью-ёрцкі карэспандэнт). У ЗША далучыўся да Рэспубліканскай партыі, актыўна ўдзельнічаў у палітычных мерапрыемствах.

Вольна валодаў татарскай, рускай, нямецкай, турэцкай і англійскай мовамі. Адным з яго найзначнейшых твораў стаў пераклад Бібліі на татарскую мову.

Катэгорыя:Савецкія ваеннапалонныя падчас Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Руская эміграцыя другой хвалі Катэгорыя:Мемуарысты Расіі Катэгорыя:Перакладчыкі ЗША Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі Катэгорыя:Перакладчыкі на татарскую мову Катэгорыя:Татарскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі на татарскую мову‎