Ірына Анатолеўна Раінчык (нар. , Магілёў) — беларуская дзяржаўная дзяячка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (выхавацель), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (псіхолаг), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ідэолаг).

Працавала выхавацелем, загадчыкам ясляў-сада № 36 Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С. М. Кірава, загадчыкам санаторнага ясляў-сада № 36 аддзела адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва. Была начальнікам аддзела ідэалагічнай работы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва па сацыяльнях пытаннях. У жніўні 2021 года абрана старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаўИрина Раинчик избрана председателем Могилевского областного Совета депутатов.

Выбіралася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканняРаинчик Ирина Анатольевна .

Узнагароды Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі