Святая Вялікапакутніца Параскева — абраз з царквы Святога Мікалая в. Пескі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, напісаны ў 1646 годзе. У 1983 годзе твор вывезены экспедыцыяй ІМЭФ НАН Беларусі і паступіў у калекцыю Музея старажытнабеларускай культуры ( ). Памер абраза — .
Апісанне Твор напісаны на дошцы тэмпернымі фарбамі, фон аздоблены раслінным арнаментам, выразаным па ляўкасу, і пакрыты пазалотай. Даволі рэдкім для мясцовай традыцыі з’яўляецца тое, што абраз гэты — жыццяпісны: вакол постаці Св. Параскевы па краях у дванаццаці невялікіх круглых клеймах прадстаўлены эпізоды з яе жыцця. Да нашага часу дайшлі адзінкавыя жыцційныя беларускія іконы, таму дадзены абраз уяўляе асобную цікавасцьЯрошевич, А. Белорусские иконы «Параскевы Пятницы» с житием // Волинська ікона: даслідження та реставрація: Науковий збірник. Випуск 12. Матеріали ХІІ міжнародної наукової конференції, м. Луцьк — Володимир-Волинський, 2-3 листопада 2006 року, Луцьк, 2006, с. 29-31. Адзін з іх знаходзіцца ў Траецкай царкве ў Бездзежы Брэсцкай вобласці і па даце стварэння — 1659 г. — даволі блізкі да абраза з ПескаўДАТАВАНЫЯ АБРАЗЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ .
Першапачаткова абраз меў значна большыя памеры. Па невядомым прычынам ён быў абрэзаны па перыметру, устаўлены ў новую раму, перагрунтаваны і запісаны. Пры гэтым ніжнія бакавыя клеймы са сцэнамі жыція святой былі страчаны фактычна поўнасцю, а астатнія абпілены напалову. Па ніжнім краі змешчаны кірылічны надпіс у тры радкі, нанесены чорнай фарбай па белым фоне. Некаторыя словы, якія можна разабраць з надпісу, гэта «РоКϫ АХМS МЦА…», «Мученицы Прасковьи». Такім чынам, з укладнога тэксту становіцца вядомай дата напісання дадзенага твору — 1646 г. У некаторых альбомах пра абраз Св. Параскевы прыведзены не дакладныя звесткі — памылкова фігуруе 1642 год. Фрагмент тэксту, дзе фігуруе імя данатара, страчаныГаліна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018.
Абраз прайшоў рэстаўрацыю, у выніку чаго набыў свой першапачатковы выгляд (рэстаўратар А. Тарасік).
Літаратура Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Музей старажытнабеларускай культуры Катэгорыя:Карціны 1646 года Катэгорыя:Пескі (Мастоўскі раён)